Вы тут

Уладзімір Самсонаў не змог прабіцца ў паўфінал


У сённяшнім чвэрцьфінальным паядынку лідар беларускай каманды па настольным тэнісе сустракаўся з немцам Ціма Болем і саступіў яму 1:4.


Нагадаем, да гэтага 43-гадовы Самсонаў атрымаў перамогу над прадстаўніком Італіі Ніагалам Стаянавым - 4:3 і ўзяў верх над расійскім спартсменам Кірылам Скачковым - 4:2.

Адзначым, што на Еўрапейскіх гульнях у Баку Уладзімір Самсонаў стаў сярэбраным прызёрам, саступіўшы ў вырашальным матчы прадстаўніку Германіі Дзмітрыю Аўчараву. У Мінску Самсонаў яшчэ згуляе разам у Паўлам Платонавым і Аляксандрам Ханіным у камандным турніры Еўрапейскіх гульняў.

У жаночым адзіночным разрадзе беларуска Вікторыя Паўловіч не здолела прабіцца ў 1/4 фіналу, саступіўшы прадстаўніцы Манака Ксяасін Янг з "сухім" лікам 0:4. Дагэтуль беларуска адолела румынку Элізабэт Самару - 4:3.

У спаборніцтвах змешаных пар прызёры вызначацца без удзелу беларусаў: тандэм Надзея Багданава/Павел Платонаў учора завяршыў выступленне на чвэрцьфінальнай стадыі.

Нагадаем, у турніры па настольным тэнісе на Еўрапейскіх гульнях будзе разыграна пяць камплектаў медалёў: у камандным і адзіночным разрадах сярод мужчын і жанчын, а таксама ў змешаным парным разрадзе. У спаборніцтвах прымае ўдзел 128 чалавек.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.