Вы тут

Высокая планка


Выданні, падрыхтаваныя да II Еўрапейскіх гульняў, задалі высокую планку, на якую трэба раўняцца, адзначыў міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч на прэзентацыі кніжнай і друкаванай прадукцыі, прысвечанай II Еўрапейскім гульням, якая прайшла ў Доме кнігі «Светач».


 Удзельнікам сустрэчы прадставілі друкаваную прадукцыю, якая выйшла да II Еўрапейскіх гульняў у выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». Гэта календары, даведнік па Мінску і турыстычныя карты горада.

— Для Беларусі ІІ Еўрапейскія гульні — гэта магчымасць паказаць дружалюбнасць краіны, яе парадак, турыстычныя аб’екты, сталіцу і, безумоўна, беларусаў, якія цікавяцца гуманітарнай, культурнай і асветніцкай сферамі жыцця, — адзначыў Аляксандр Карлюкевіч.

Галоўным аб’ектам прэзентацыі стала кніга «Спорт вышэйшай пробы. Еўрапейскія і Алімпійскія гульні» (серыя «Беларусь спартыўная»), якая расказвае пра гісторыю алімпійскага руху ў Беларусі, удзел беларускіх спартсменаў у I Еўрапейскіх гульнях у Баку, а таксама спартыўныя аб’екты, дзе пройдуць сёлетнія спаборніцтвы.

Цікавая навінка — даведнік па Мінску, карысны для турыстаў і гасцей горада. Больш чым 10 тыс. экзэмпляраў ужо адпраўлена ў дыпламатычныя прадстаўніцтвы Беларусі за мяжой. Выданне складае разнапланавая інфармацыя, датычная не толькі спартыўнага форуму. Гэта звесткі аб краіне і сталіцы, славутасцях, памятных месцах, а таксама транспартных зносінах. Акрамя таго, даведнік расказвае пра бязвізавы ўезд у Беларусь пры набыцці білета на спаборніцтвы мультыспартыўнага форуму, пра мінскія атэлі і папулярныя месцы для шопінгу.

Яўгенія ШЫЦЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.