Вы тут

Пра подзвігі і мужнасць


Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі падвяло вынікі літаратурнага конкурсу, прысвечанага 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У ім бралі ўдзел больш чым 90 юных літаратараў ад 14 да 25 гадоў.


На суд прафесійнага журы пад кіраўніцтвам старшыні МГА СПБ Міхася Пазнякова было прадстаўлена звыш 400 твораў паэзіі, прозы і публіцыстыкі. Сярод канкурсантаў — вучні і студэнты сталічных школ, гімназій, каледжаў і ВНУ — усяго 46 навучальных устаноў. Журы конкурсу вызначыла 23 лаўрэаты. У намінацыі «Паэзія» перамаглі студэнткі БДПУ імя Максіма Танка Вікторыя Такушэвіч, Ірына Філімонава, Ірына Будай; студэнткі БДУ Марыя Пятрэнка і Надзея Якубовіч, навучэнка гімназіі № 35 Анастасія Савіч, а таксама Ульяна Ключэня і Лізавета Сімакова (СШ № 168).

Урачыстае падвядзенне вынікаў конкурсу адбылося ў Мемарыяльнай зале Дома літаратара. Лаўрэаты атрымалі дыпломы, імянныя медалі і падарункі. Іх творы будуць надрукаваны ў зборніку, які выйдзе ў серыі «Мінскія маладыя галасы».

Павел КУЗЬМІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.