Вы тут

На марках — музычныя інструменты


Міністэрства сувязі і інфарматызацыі заўтра выпусціць у абарачэнне дзве паштовыя маркі з серыі «Традыцыйныя музычныя інструменты беларусаў».


На марках будуць адлюстраваны дуда, якая да сярэдзіны мінулага стагоддзя актыўна выкарыстоўвалася для акампанементу падчас танцаў і правядзення абрадаў, і лютня — старадаўні струнны шчыпковы музычны інструмент.

Дызайн марак распрацавала Яўгенія Бядонік. Яны аддрукаваны тыражом у 40 тысяч экзэмпляраў у вялікім лісце (па восем марак). Таксама яны выпушчаны і ў малым лісце па чатыры штукі. Тыраж гэтых лістоў складае 20 тысяч.

Праект падрыхтаваны пры садзейнічанні Нацыянальнай бібліятэкі і Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, а таксама майстра Юрыя Дубнавіцкага.

Спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень» адбудзецца 29 жніўня ў мінскім аддзяленні сувязі № 1.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

«А жанчына так і не прыйшла...», Заяц на чацвярых, Асаблівасці нацыянальнага палявання.

Грамадства

Вясковая робататэхніка

Вясковая робататэхніка

Як у вясковай школе з'явіўся SТEM-цэнтр.

Грамадства

Як адбываюць пакаранне асуджаныя да абмежавання волі «ў хатніх умовах»

Як адбываюць пакаранне асуджаныя да абмежавання волі «ў хатніх умовах»

«Хатняя хімія» — гэта турма, толькі на свабодзе», — з сарказмам кажуць самі асуджаныя пра абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.