Вы тут

Міністр абароны ўзнагародзіў лепшых ваеннаслужачых


У Цэнтральным Доме афіцэраў адбылося ўшанаванне ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія дабіліся лепшых вынікаў у 2018-2019 навучальным годзе. Шэсцьдзясят хлопцаў з усіх абласцей Беларусі атрымалі ад міністра абароны Беларусі Андрэя РАЎКОВА наручныя гадзіннікі, а іх матулі – падзякі.


«Можна з упэўненасцю сказаць, што ў нас сапраўды цудоўная моладзь. Асабліва тая частка, якая, не баючыся стомленасці, цяжкасцей і змен у сваім жыцці, спакойна, у адпаведнасці з законам выконвае свой воінскі абавязак», - адзначыў Андрэй Раўкоў. 

Пасля цырымоніі матуль чакалі чаяванне і святочны канцэрт.

 

 

 

 

 

 

 

Варвара МАРОЗАВА

Фота Таццяны ТКАЧОВАЙ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.