Вы тут

Ігар Ляшэнка: Мой выбар — у бок прафесіяналаў


Намеснік прэм’ер-міністра Ігар Ляшэнка патлумачыў журналістам, чаму ён уважліва вывучае біяграфіі і праграмы кандыдатаў у дэпутаты перад галасаваннем


Фота БЕЛТА

«Калі працую ва ўрадзе, то разумею, якую масу нарматыўна-прававых актаў прыходзіцца прымаць апошнім часам. За ўсю гісторыю парламента было прынятае 2200 заканадаўчых актаў, за час работы парламента шостага склікання — 250 нарматыўна-прававых актаў, 130 з іх інтэгруюць Беларусь у міжнародныя прававыя сістэмы, — сказаў ён. — Натуральна, мой выбар у бок прафесіяналізму, бо ўсе памылкі пры заканатворчай дзейнасці потым уплываюць на эканамічныя ўмовы ў нашай краіне».

Ад новага складу парламента віцэ-прэм’ер чакае больш дасканалай дзейнасці. «Лічу, што шостае скліканне адпрацавала вельмі прафесійна, і калі прыйдуць людзі з больш новымі ведамі, будзе яшчэ лепш. Мы бачым, што трэба і далей паляпшаць эканамічнае асяроддзе, рэйтынгі краіны, таму гэта павінны быць разумныя людзі, якія звязаныя з рэальным жыццём і якія разумеюць, як гэта пакласці на нарматыўна-прававую базу», — дадаў Ігар Ляшэнка.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.