25-гадовы жыхар вёскі Азярніца Дзмітрый Бярозка працуе механізатарам у аграрным сектары Лунінецкага раёна, а менавіта — на сельгаспрадпрыемстве «Гарадоцкі». У гаспадарцы пачалася нарыхтоўка кармоў з кукурузы. Кормаўборачны атрад, у якім задзейнічаны і Дзмітрый, павінен скасіць «царыцу палёў», як называлі раней гэтую культуру, на плошчы 850 гектараў. Кожны дзень механізатар шчыруе, каб не было прастояў, каб своечасова напаўняліся кузавы трактароў, «мазаў» і «камазаў» сіласнай масай.
— Яшчэ да арміі я папрацаваў механізатарам, паспрабаваў: які ён — хлеб трактарыста, — кажа Дзмітрый падчас невялікай паўзы. — Дэмабілізаваўся — і мяне зноў пацягнула на палескія прасторы і палеткі, у родную стыхію.
Пакуль спрыяе надвор'е і не падводзіць тэхніка, Дзмітрый Бярозка на сваім «Палессі» кожны дзень змяльчае па 500—600 тон спелай і сакавітай кукурузы.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?