Вы тут

Размова па сутнасці


Нядаўна Гомель наведаў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, які правёў шэраг дзелавых і творчых сустрэч.


Мікалай Чаргінец перадае дырэктару Гомельскай абласной бібліятэкі Марыне Рафеевай фотаматэрыялы

У Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У. І. Леніна адбылася цікавая сустрэча-экскурсія, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння Андрэя Макаёнка. Тут на базе краязнаўчага аддзела ўжо некалькі гадоў працуе Музей літаратуры Гомельшчыны і створана Мемарыяльная зала Андрэя Макаёнка.

Старшыня СПБ падарыў Музею літаратуры вобласці некалькі рэдкіх фотаздымкаў, якія сведчаць пра яго сяброўства з Андрэем Ягоравічам.

На сустрэчу з Мікалаем Чаргінцом і кампазітарам Эдуардам Ханком у актавай зале абласной бібліятэкі сабраліся работнікі культуры, літаратары і моладзь. Мікалай Чаргінец, выступаючы перад аўдыторыяй, спыніўся на многіх актуальных аспектах сённяшняга жыцця. «Закрытых тэм» не было. У  прыватнасці, Мікалай Іванавіч выказаў думкі па надзённых праблемах у краіне, погляд на грамадска-палітычнае жыццё сённяшняй Беларусі і інш. На думку Мікалая Чаргінца, важны і патрэбны ўсебаковы дыялог; як уладным, так і  грамадскім структурам варта больш размаўляць і слухаць людзей, адказваць на хвалючыя пытанні.

Напрыканцы сустрэчы прысутных чакаў творчы падарунак: з канцэртам выступіў Эдуард Ханок.

Завяршылася памятная сустрэча абменам думак з творцамі Гомельшчыны — членамі СПБ, аўтограф-сесіяй і наведваннем гасцямі Музея рэд- кай кнігі абласной бібліятэкі.

Улад ПРЫАЗЁРНЫ

фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.