Вы тут

Жыхар Чэрыкава пералічыў махлярам больш за 51 тысячу долараў


Як паведамляе Следчы камітэт, у жніўні бягучага года 28-гадовы жыхар Чэрыкава ў адной з сацыяльных сетак ўбачыў аб'яву аб дадатковым заробку ў Інтэрнэце. Ён запоўніў прапанаваную форму, пасля чаго з ім звязаўся персанальны спецыяліст і прапанаваў прыняць удзел у брокерскай дзейнасці. Для гэтага пацярпелы адкрыў лік на біржавой платформе «Inquot», куды пералічыў 250 долараў.


Праз некаторы час прадстаўнік платформы прапанаваў зарабіць на здзелках з біткоінамі. Для гэтых мэтаў мужчына пералічыў 16 тысяч долараў. Калі пацярпелы вырашыў абнаявіць усе грашовыя сродкі, ад яго запатрабавалі нібыта аплаты розных збораў і камісій, а потым перасталі выходзіць на сувязь. Такім чынам мужчына перавёў неўстаноўленым асобам больш за 51 тысячу долараў.

Следчыя канфіскавалі і агледзелі мабільную прыладу мужчыны, з дапамогай якой ён вёў перапіску і стэлефаноўваўся з прадстаўнікамі платформы.

Накіраваны запыты ў банк для атрымання інфармацыі аб руху грашовых сродкаў па рахунках пацярпелага.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.