Вы тут

Пісьменнік і час. Роля кнігі і аўтара ў грамадска-духоўных працэсах


У лютым 2021 года ў Мінску адбудзецца традыцыйная кніжная выстаўка-кірмаш — XXVIII па ліку. Яе заснавальнікамі па традыцыі выступяць Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Саюз пісьменнікаў Беларусі, міністэрствы замежных спраў, адукацыі, культуры, ААТ «Белкніга», ААТ «Макбел».


Да ўдзелу запрошаны кніжныя выдавецтвы, кнігагандлёвыя арганізацыі розных краін свету. Звычайна ў лютым у Мінск штогод прыязджаюць прадстаўнікі болей як 30 краін. Зараз, безумоўна, на ўсе сустрэчы, імпрэзы, мерапрыемствы накладвае сваю пячатку пандэмія. І ўсё ж арганізатары ўжо вызначаюцца з даволі цікавай праграмай. Гэта і прэзентацыі, і круглыя сталы, і аўтограф-сесіі, іншыя жывыя, непасрэдныя сустрэчы і віртуальныя мерапрыемствы.

У праграме выстаўкі, якая запланавана на 18—21 лютага 2021 года, — Міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час». Мяркуецца, што ён пройдзе ў анлайн-рэжыме. Назва сімпозіума — «Пісьменнік і час: роля кнігі і пісьменніка ў грамадска-духоўных працэсах». Арганізатары сёмага па ліку форуму беларускіх і замежных пісьменнікаў у Мінску — Міністэрства інфармацыі краіны, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкі дом «Звязда», выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Удзел у міжнародным гуманітарным творчым праекце ўжо пацвердзілі публіцысты, літаратуразнаўцы, паэты, празаікі з самых розных краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў, найперш — з Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан, Рэспублікі Узбекістан і іншых краін.

У папярэднія гады міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час», вытокі якога ідуць з 2015 года, прыцягваў увагу мастакоў слова з Кітая, Расіі, Ізраіля, Італіі, Азербайджана, Іспаніі, Туркменістана, Казахстана, іншых краін свету.

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Хто выбраў год таму айчынную валюту, аказаўся ў выйгрышы. Куды ўкласці грошы зараз, каб атрымаць выгаду

Хто выбраў год таму айчынную валюту, аказаўся ў выйгрышы. Куды ўкласці грошы зараз, каб атрымаць выгаду

Знаёмства маладых людзей з першымі грашыма адбываецца дзіўным чынам.

Грамадства

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Часта незразумелы «шарык» можа быць, напрыклад, фібрадэномай.

Грамадства

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Гучны гул сірэны знянацку застаў пенсіянерку Веру Васільеўну дома.