Абрадам пад назвай «Цягнуць Каляду на дуба» на ўсходніх тэрыторыях Міншчыны і, адпаведна, на заходніх землях Магілёўшчыны ў старажытнасці развітваліся з каляднымі святамі. У Бярэзінскім раёне, а менавіта ў вёсцы Новіны, і сёння працягваюць гэтае вясёлае, напоўненае філасофскай і жыццёвай мудрасцю абрадавае дзейства.
Як і ў ранейшыя часы, самыя актыўныя жыхары паселішча ўдзельнічаюць у провадах галоўных зімовых свят і падыманні галоўнага каляднага атрыбута — куцці — на вялікі дуб, каб быў ураджай на полі, прыбытак у гаспадарцы, працяг роду. Дзякуючы былому дырэктару мясцовага Дома культуры Ніне Клімовіч новінскаму абраду нададзены статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. А сёння эстафету захавання самабытнай традыцыі працягваюць нашчадкі Ніны Дзмітрыеўны — сын Анатоль і нявестка Святлана Клімовічы (яны на гэтым фота), якія таксама працуюць у вясковай установе культуры.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Ці прынята ў нас дарыць «мільён алых руж» каханай?
Любоўных гісторый, якія прыцягваюць павышаную ўвагу грамадства, нямала.
Людзі стаміліся ад лакдаўну і беспрацоўя і выходзяць на пратэсты, а надзея перамагчы пандэмію ўсеагульнай вакцынацыяй, падобна, растае на вачах: прэпараты па-ранейшаму недаступныя ўсім ахвотным і ў найбліжэйшы час сітуацыя наўрад ці зменіцца.