Вы тут

Крынічны бярозавік


У Крынічанскім лясніцтве Мазырскага доследнага лясгаса гэтымі днямі пачалася нарыхтоўка бярозавага соку. За сокавы перыяд (а ён звычайна доўжыцца два-тры тыдні) тут запланавана нарыхтаваць сем тон вітаміннага напою. Ужо дзявяты год гэтай далікатнай вяснова-бярозавай справай даручана займацца лесніку Мікалаю ШАХЛАНУ: на лясной дзялянцы, якая ў будучыні пойдзе пад высечку, ён выбраў адпаведныя дрэвы, зрабіў тэхналагічныя насечкі для латкоў, паставіў спецыяльныя поліэтыленавыя пакеты-мяшкі. І першыя струмені соку вольна пацяклі ў тару.


— У асноўным мы рэалізоўваем сок для насельніцтва — для мазыран, жыхароў пасёлка Крынічны, навакольных населеных пунктаў — яны ўжо чакаюць, звоняць у лясніцтва, пытаюцца, калі можна прыязджаць. Бяруць і па сорак літраў і нават па сто, — кажа Мікалай Шахлан.

Малады ляснік — сам сын лесніка: бацька Мікалая таксама шмат гадоў служыў лесу, вядома, займаўся і нарыхтоўкамі соку. Цяпер Шахлан-малодшы працягвае справу, якую засвоіў з маленства. Сваіх дзяцей ён таксама знаёміць не толькі з прыродай і лесам, але і з лесніковай працай. Яго малодшая дачка Маргарыта (на фота) у захапленні ад вясновага лесу, тым больш што яна першы раз трапіла на бярозавую дзялянку.

Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.