Вераніка Казлоўская
Як жыве сельгаспрадпрыемства, якое Прэзідэнт ставіць у прыклад іншым аграрыям
Адзіны цэнтр адміністрацыйных паслуг, які стварылі ў Шчучыне, без перабольшання можна назваць узорным
Пад адным дахам
«Дасягнуць усіх пастаўленых мэт можна толькі ў дыялогу з людзьмі». Работу дэпутатаў абмеркаваў Ігар Сергяенка з актывам Гродна
Узаемадзеянне з мясцовай уладай, азнаямленне гарадскога актыву з заканадаўчай дзейнасцю народных выбраннікаў і развіццё турыстычнага патэнцыялу горада на Нёмане — такім тэмам прысвечана сустрэча Старшыні Палаты прадстаўнікоў Ігара Сергяенкі і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, выбраных ад Гродна і Гродзенскай вобласці, з кіраўніцтвам і актывам Гродна.
Як у Свіслачы прайшоў юбілейны каравай-фэст «Бацькава булка»
У суботу Свіслач ператварылася ў вялізную гастранамічную і культурную сталіцу хлеба, якая сабрала гасцей з усёй Беларусі і краін блізкага замежжа. Унікальнасцю гэтага года стала тое, што фестываль быў прымеркаваны да Года беларускай жанчыны, апяваючы вобраз клапатлівай жанчыны-гаспадыні.
Ужо 30 гадоў Надзея Галубоўская пілуе, стругае і майструе разам з хлопцамі
У Гродзенскай вобласці — першы мільён
Мільён тон збожжа разам з улікам рапсу намалацілі аграрыі Гродзенскай вобласці, і яна ўвайшла ў тройку лідараў разам з Брэсцкай і Мінскай. А ў цэлым па краіне, паводле аператыўных даных Мінсельгасхарча на 5 жніўня, намалочана больш за 5 мільёнаў тон — амаль на 2 млн тон больш за аналагічную леташнюю дату.
Моладзь Ашмянскага раёна не супраць папрацаваць на канікулах
Жніво, ды яшчэ такое няпростае, як сёлета, — клопат агульны. Да агульнай талакі далучаецца і маладое пакаленне — школьнікі. Для іх гэта і працоўная загартоўка, і магчымасць самастойна зарабіць. На гэта звяртаў увагу і Прэзідэнт, падчас маштабнай рэспубліканскай селектарнай нарады па пытаннях уборачнай кампаніі.
Чаму далікатная бландзінка выбрала замест якога-небудзь офіса камбайн?
Карэспандэнт газеты «Звязда» адправілася ў Воранаўскі раён, каб сустрэцца з жамчужынай КСУП «Эліт-Агра» — Інэсай БУНЕВІЧ, якая ўжо шэсць гадоў водзіць трактар і пяць — камбайн. Дзяўчына прывыкла да ўвагі рэпарцёраў і ставіцца з разуменнем да цікавасці прэсы.