Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў камітэце эканомікі Гродзенскага аблвыканкама.
Праект коштам Br14,7 млрд мае намер рэалізаваць таварыства з абмежаванай адказнасцю "Аграхімсвет"
, зарэгістраванае ў Шчучынскім раёне. Інвестыцыйная прапанова знаходзіцца на разглядзе ў Гродзенскім аблвыканкаме.
Інвестары прапануюць пабудаваць электрастанцыю з выкарыстаннем энергіі сонца магутнасцю 1,26 МВт на плошчы 3 га ў пасёлку Ражанка Шчучынскага раёна. Рэалізаваць праект кампанія гатова за 2 гады, пры гэтым плануецца стварыць амаль 10 новых рабочых месцаў.
Як паведамілі ў камітэце эканомікі, прыватныя інвестары актыўна прыходзяць у развіццё энергетыкі вобласці. На гэты момант пад рэалізацыю такіх праектаў выдзелены два ўчасткі ў Смаргонскім раёне і адзін — у Дзятлаўскім, на кожным з якіх з'явяцца па два ветрагенератары.
Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.
АВЕН. Неабходна будзе сканцэнтраваць намаганні на рабоце.
«Ні разу не пашкадавала, што прыйшла працаваць у такую ўнікальную структуру, як спажыўкааперацыя»