Вы тут

У аўтакраму — з пластыкавай карткай


Каля 70% крам спажывецкай кааперацыі знаходзяцца ў сельскай мясцовасці, але апошнім часам усё часцей яны з'яўляюцца ў гарадах, — паведаміў першы намеснік старшыні праўлення Белкаапсаюза Аляксандр Якаўчыц.

Апроч таго, Белкаапсаюз абслугоўвае 15 тысяч населеных пунктаў, большая частка якіх не мае стацыянарных аб'ектаў гандлю, пры дапамозе больш як 600 аўтакрам. "Да канца 2015 года плануецца мець 1000 аўтакрам, і мы гэтую задачу выканаем", — запэўніў першы намеснік старшыні праўлення Белкаапсаюза.

Акрамя аўтакрам, для абслугоўвання вёскі Белкаапсаюз арганізуе "лаўкі на даму". Гэта такая форма працы, пры якой жыхары вёскі, з якімі заключаюцца дагаворы арэнды на пэўную плошчу, у сваіх хатах вядуць рознічны гандаль. Сёння існуе ўжо каля 15 такіх лавак.

Таксама да 2015 года ў кожным райцэнтры будзе функцыянаваць буйны гандлёвы аб'ект — крама плошчай 500 кв.м. З мінулага года пачалася работа па фарміраванні адзінай гандлёвай сеткі Белкаапсаюза "Родны кут".

Дзіяна СЕРАДЗЮК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дыета ад хандры. Што жаваць, каб не перажываць

Дыета ад хандры. Што жаваць, каб не перажываць

«Сумныя» прадукты — прэч з халадзільніка!

Грамадства

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. Неабходна будзе сканцэнтраваць намаганні на рабоце.

Грамадства

Прынцып Інэсы Караткевіч: цаніць кожную хвіліну

Прынцып Інэсы Караткевіч: цаніць кожную хвіліну

«Ні разу не пашкадавала, што прыйшла працаваць у такую ўнікальную структуру, як спажыўкааперацыя»