Вы тут

На выхадныя зноў спякота


Сёння на тэрыторыі Беларусі будзе цёпла і без ападкаў, толькі часткова па ўсходзе Магілёўскай вобласці і месцамі ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях пройдуць кароткачасовыя дажджы, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

Максімальная тэмпература паветра ў аўторак 19—25 цяпла. А ось на Дзень Незалежнасці мы трапім у зону паніжанага атмасфернага ціску, таму месцамі па краіне чакаюцца дажджы і навальніцы. Тэмпература паветра ўначы плюс 9—16, удзень — 20—27 цяпла, па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці — да 29 градусаў. Істотна не зменіцца надвор'е 4 і 5 ліпеня, калі месцамі будзе ісці невялікі дождж. Стане цяплей, бо ўначы чакаецца 11—19 цяпла, а ўдзень — ад плюс 22 да 28 градусаў, а па паўднёвым усходзе — і да плюс 30.

Паводле папярэдніх прагнозаў, у суботу і нядзелю тэрыторыя Беларусі застанецца пад уплывам даволі цёплага паветра, якое паступае да нас з боку Украіны. Месцамі будуць назірацца дажджы і навальніцы. Тэмпература паветра ўначы 13—20 цяпла, удзень — да плюс 22—29
градусаў, а па ўсходзе краіны — да 30—32 градусаў. Айчынныя сіноптыкі адзначаюць, што такі тэмпературны фон прыкладна на 3—5 градусаў вышэй за кліматычную норму першай дэкады ліпеня.

***

У Мінску 3 ліпеня чакаецца пераменная воблачнасць і пераважна без ападкаў. У другой палове дня існуе невялікая верагоднасць кароткачасовага дажджу. Тэмпература паветра ў ноч на сераду плюс 11—13 градусаў, удзень — каля 25 цяпла.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.