Вы тут

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ


Кофі Анан заклікаў рэфармаваць Савет Бяспекі ААН

Былы генеральны сакратар ААН Кофі Анан лічыць неабходным рэфармаваць Савет Бяспекі ААН, даўшы голас у гэтай структуры Індыі, краінам Лацінскай Амерыкі і Афрыкі, перадаюць інфармагенцтвы. Пра дзейнасць ААН Кофі Анан разважаў на прэзентацыі сваёй кнігі "Інтэрвенцыі: жыццё ў вайне і міры", якая адбылася ў Маскве. Падчас выступлення Кофі Анан заявіў, што цяперашняя структура Савета Бяспекі ААН, на яго думку, адлюстроўвае геапалітычную сітуацыю канца мінулага стагоддзя. Аднак за гэтыя гады свет змяніўся, і, каб пазбегнуць шэрагу праблем, ААН таксама павінна мяняцца. У сувязі з гэтым былы генеральны сакратар задаецца пытаннем, чаму ў такой краіны, як Індыя, з мільярдным насельніцтвам, няма голасу ў Савеце Бяспекі ААН.

У Брытаніі страты арміі ад суіцыду перавысілі баявыя

Як паведамляе "Бі-Бі-Сі", за 2012 год больш брытанскіх вайскоўцаў звялі рахункі з жыццём, чым загінулі ў ходзе баявых дзеянняў супраць талібаў у Афганістане. Па звестках тэлепраграмы "Панарама", летась скончылі жыццё самагубствам 21 салдат плюс 29 ветэранаў. У Афганістане за той жа час загінулі 44 брытанскіх вайскоўцы, з іх 40 — непасрэдна падчас баявых дзеянняў.

Індыйцы адправілі апошнія ў гісторыі краіны тэлеграмы

У нядзелю ўвечары жыхары Індыі апошні раз змаглі адправіць тэлеграмы — краіна закрывае сваё тэлеграфнае агенцтва з-за нерэнтабельнасці. Тэлеграф ў Індыі быў усталяваны ў 1852 годзе брытанцамі, і ў апошнія 160 гадоў з'яўляўся адным з асноўных сродкаў сувязі. Па словах прадстаўнікоў тэлеграфнай кампаніі, апошнім часам яны нясуць каласальныя страты — каля 2 млн долараў штогод. У век інтэрнэту людзі аддаюць перавагу sms-паведамленням і электроннай пошце. Аднак далёка не ўсе ў гэтай густанаселенай краіне могуць дазволіць сабе выкарыстанне сучасных тэхналогій у штодзённым жыцці. Аператар тэлеграфнага агенцтва, дзяржаўная тэлекамунікацыйная кампанія, прызнае, што закрыццё тэлеграфа пазбавіць вельмі многіх аператыўнай сувязі з роднымі і сябрамі, якія жывуць у іншых штатах. У знак пратэсту ў нядзелю жыхары Індыі адправілі сотні тэлеграм, аднак гэта ўжо ніяк не паўплывае на рашэнне ўлад.

Самыя тоўстыя ў свеце — мексіканцы

Прынята лічыць што амерыканцы — самая "гладкая" нацыя. Але насамрэч на першым месцы мексіканцы. Дзякаваць яны павінны фастфуду, газіроўцы і сядзячай працы. ААН склала справаздачу, прысвечаную статыстыцы атлусцення ў свеце. У цэлым у свеце залішнюю вагу маюць прыкладна 1,5 мільярда дарослых людзей. Атлусценне — у 350 мільёнаў. Высветлілася, што ў Мексіцы ў 70% грамадзян залішняя вага, а ў траціны — атлусценне. Атлусценне — хвароба бедных мексіканцаў і моладзі. Усе яны выбіраюць фастфуд і не займаюцца спортам. На другім месцы ў спісе апынуліся ЗША. На трэцім — Сірыя. Чацвёртая пазіцыя дасталася Венесуэле і Лівіі, а пятая — Трынідад і Табага. У першай дзясятцы таксама значацца Ірак, Аргенціна, Турцыя, Чылі і Чэшская Рэспубліка. У дваццатку ўвайшлі Ліван, Новая Зеландыя, Славенія, Мальта, Панама, Ізраіль, Аўстралія і Венгрыя. На дзевятнаццатым месцы размясціліся Расія і Вялікабрытанія.

Колькасць загінулых пры крушэнні цягніка ў Канадзе вырасла да 35

Колькасць ахвяр чыгуначнай катастрофы ў канадскай правінцыі Квебек узрасла да 35, паведамляюць інфармагенцтвы. Раней паведамлялася пра 28 загінуўшых. Улады называюць аварыю адной з самых страшных чыгуначных катастроф у гісторыі Канады. Аварыя з цягніком, які перавозіў 73 цыстэрны з нафтай, адбылася 6 ліпеня ў горадзе Лак-Мегантык ў 250 кіламетрах ад Манрэаля.

На месцы аварыі ўспыхнуў пажар, які перакінуўся на бліжэйшыя дамы і быў патушаны толькі праз два дні. У нядзелю былі знойдзены целы двух загінулых. Прапаўшымі без вестак працягваюць лічыцца 15 чалавек, улады мяркуюць, што ніхто з іх не выжыў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.