Вы тут

"Жывыя шахматы"


Упершыню ў Віцебску ў Сусветны дзень шахмат адбудзецца тэатралізаваная шахматная партыя.

— Гульня распачнецца 20 ліпеня а 17 гадзіне. 32 чалавекі — валанцёры з шахматнымі фігурамі ў руках — будуць па камандзе двух гульцоў займаць неабходныя клеткі на дошцы. Апошняя, памерамі 7 на 7 метраў, выраблена з дрэва. А фігуры вышынёй 1 метр зроблены з пластыку, — расказала Ірына Шышкова, дырэктар Віцебскага абласнога музея героя Савецкага Саюза М. Шмырова. — Гросмайстрамі будуць члены віцебскага шахматнага клуба. Затым усе ахвотныя змогуць пагуляць. У перспектыве магчымасць згуляць вялікімі фігурамі стане платнай паслугай.

Першае дакументальнае сведчанне такой гульні датавана 1408 годам, калі пры двары султана Мухамеда адбылося прадстаўленне "жывых шахмат".

У Расіі такая партыя ўпершыню адбылася ў загарадным палацы графа Строганава з нагоды прыезду ў Пецярбург шведскага караля Густава ІV у 1796 годзе.

У Савецкай Расіі першыя "Жывыя шахматы" адбыліся 23 жніўня 1921 года ў Смаленску.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.