Сярод белага дня двое зламыснікаў пасля ўжывання спіртнога абрабавалі ламбард па вуліцы Камарова ў Гродне.
Яны ўвайшлі ў памяшканне і паспрабавалі звязаць скотчам работніцу ламбарда, што ім урэшце ўдалося, бо сілы былі няроўныя. Пасля чаго налётчыкі схапілі больш за 30 найменняў залатых вырабаў (агульным коштам каля 35 мільёнаў рублёў) і кінуліся наўцёкі. Аднак жанчына не толькі аказала супраціўленне, але і здолела націснуць на трывожную кнопку. На працягу хвіліны на месца злачынства прыбыў нарад Ленінскага аддзела Дэпартамента аховы. Аднаго рабаўніка затрымалі побач з ламбардам, а пазней на вуліцы Курчатава (па трывозе быў падняты ўвесь гродзенскі гарнізон) — і другога. Той, дарэчы, паспеў пераапрануцца ў загадзя падрыхтаванае адзенне. Усе ўкрадзеныя каштоўнасці вярнуліся ў ламбард.
Барыс ПРАКОПЧЫК.
Аб праблемах старэння і тым, як заўважыць і, магчыма, прадухіліць розныя псіхалагічныя захворванні ў пажылых, мы паразмаўлялі з урачом-псіхатэрапеўтам Гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Марынай Шчаслянок.
Акрамя фотаздымкаў храмаў і руін былых сядзіб, практычна кожны пост Паліны суправаджаецца яркімі біяграфіямі землякоў.
20 студзеня Беларусь і Кітай адзначаюць 29-ю гадавіну ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі.
Пра гэта мы пагутарым з яго дырэктарам Ганнай Запартыкай.