Вы тут

Восень кліча на паляванне


З 1 верасня па 31 студзеня ў светлы час сутак можна будзе паляваць на бабра і рачную выдру.

— Спосаб палявання — як зброевы з падыходу, з засады, так і бяззброевы, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі. Што датычыцца дазволеных у гэты час прылад палявання, дык гэта наразная паляўнічая зброя з дульнай энергіяй кулі звыш 1500 джоўляў і гладкаствольныя стрэльбы з патронамі з кулямі, карцеччу і шротам дыяметрам ад 5 міліметраў. Дапускаецца выкарыстанне пастак і капканаў, а вось петлі — пад забаронай. У лютым паляваць на бабра і выдру можна будзе толькі бяззброевым спосабам, — паведаміла прэс-сакратар Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Вольга Грамовіч.

З першай суботы верасня пачынаецца паляванне на рабчыка, фазана, шэрую курапатку, а з трэцяй — на гусь (белалобую, шэрую, гуменніка) і канадскую казарку. Здабываць гэтых птушак можна будзе па другую нядзелю снежня. Для палявання дазваляецца выкарыстоўваць гладкаствольную зброю і патроны са шротам. Уладальнікі маламерных суднаў могуць карыстацца імі, палюючы на гусей з пад'езду, аднак рухавік павінен быць адключаны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.