Вы тут

Хроніка апошніх падзей


Абама запатрабаваў павялічыць спіс цэляў для ўдару па Сірыі

Прэзідэнт ЗША Барак Абама, які знаходзіцца цяпер у Санкт-Пецярбургу на саміце G20, пакуль Кангрэс вырашае пытанне аб магчымасці нанясення ўдару па Сірыі, накіраваў у Пентагон патрабаванне пашырыць спіс патэнцыйных цэляў у гэтай блізкаўсходняй краіне, піша газета Thе Nеw Yоrk Tіmеs. Гаворка ідзе пра павелічэнне спіса з 50 аб'ектаў на тэрыторыі Сірыі, якія былі вызначаны французскімі саюзнікамі амерыканцаў. Акрамя таго, адміністрацыя ўпершыню загаварыла аб выкарыстанні амерыканскіх і французскіх самалётаў. Раней меркаваўся толькі запуск з караблёў у Міжземным моры крылатых ракет «Тамагаўк» .

У Каўнасе ў грамадскіх месцах усталявалі 5 дэфібрылятараў

Каўнас стаў першым горадам у Літве, дзе ў грамадскіх месцах усталявалі пяць дэфібрылятараў — прыбораў, якія могуць выратаваць жыццё ў выпадку парушэння сардэчнага рытму. Дэфібрылятар знаходзіцца на Каўнаскай аўтастанцыі, на чыгуначнай станцыі, у гандлёвым цэнтры Аkrороlіs, у рэстаране Sаdutе ў старым горадзе і рэстаране на Лайсвес алеі Mіеstо sоdаs. Нагадаем, што ўсталяваны ў аэрапорце Франкфурта дэфібрылятар летась выратаваў жыццё вядомаму каўнаскаму кардыёлагу Вітаўтасу Грубляўскасу.

Юань упершыню ўвайшоў у дзясятку самых таргаваных сусветных валют

Кітайскі юань абагнаў расійскі рубель, шведскую крону і новазеландскі долар і ўпершыню ўвайшоў у дзясятку самых таргаваных сусветных валют, піша Thе Wаll Strееt Jоurnаl. Валюта КНР паднялася з 17-га на 9-е месца ў рэйтынгу Банка міжнародных разлікаў, што публікуецца раз на тры гады. За тры гады абарот таргоў юанямі патроіўся і дасягнуў 120 млрд долараў за дзень у 2013 годзе.

Ва Украіне могуць увесці падатак на абмен валюты

Нацыянальны банк Украіны не выключае ўвядзення ў краіне падатку на абмен валюты ўжо ў 2013 годзе. Пра гэта на брыфінгу заявіў дырэктар юрыдычнага дэпартамента НБУ Віктар Новікаў.

Адпаведны законапраект зараз дапрацоўваецца. Калі закон уступіць у сілу, грамадзяне Украіны пры абмене валюты павінны будуць плаціць 10% ад сумы абмену ў выглядзе адлічэнняў у пенсійны фонд.

Камп'ютарныя гульні паляпшаюць памяць і ўвагу пажылых людзей

Навукоўцы даведаліся, які эфект відэагульні накшталт гонак маюць на асоб 60—85 гадоў. Як аказалася, гонкі пазітыўна адбіваліся на працоўнай памяці і ўвазе пажылых людзей, піша Thе Tеlеgrарh. Пэўныя моманты гульні развівалі шматзадачнасць — здольнасць, якая слабее з узростам. Праз 12 гадзін гульні пажылыя людзі ўжо маглі абыграць групу 20 гадовых геймераў, якія раней не сутыкаліся з гэтай гульнёй. А вось паляпшэнні ў памяці і ўвазе заставаліся нават праз 6 месяцаў пасля заканчэння эксперымента. Як адзначалі яго арганізатары, гульні здольныя палепшыць стан не толькі пры страце памяці, але і пры дэпрэсіі, дэменцыі, сіндроме дэфіцыту ўвагі і гіперактыўнасці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.