Вы тут

На жаль, дзень народзінаў толькі раз на год...


Старшыня Мінгарвыканкама падвёў вынікі года і расказаў пра планы на будучыню напярэдадні Дня горада

1378935550502_12-32

«Год быў устойлівы, але атрымалася не ўсё», — канстатаваў Мікалай Ладуцька. Праблемы ёсць, але Мінск развіваецца і квітнее. Асноўным паказчыкам гэтага кіраўнік сталічнага выканкама лічыць тое, што «ў школах і дзіцячых садках нас стала болей. Гэта значыць, што людзі ўпэўнены ў заўтрашнім дні. Сем'яў, дзе нараджаецца трое і больш дзяцей, меней не становіцца».

Усе на талаку!

«У нас больш за 20 тысяч незакрытых вакансій — у прамысловасці, будаўніцтве, гандлі і іншых сферах. І нельга гэты факт замоўчваць, каб мы ўсе разам маглі канструктыўна папрацаваць над праблемай. Тут патрэбна кансалідацыя намаганняў. Гэта як вясковая талака, калі збіраліся ўсе жыхары, каб разам, напрыклад, пабудаваць пагарэльцу дом. Так, ёсць праблемы. Але іх трэба вырашаць разам», — заклікае Мікалай Ладуцька. А сёння эканоміка горада — гэта ў вялікай ступені будаўнічая пляцоўка. З ёю і звязаны многія праблемы. «Калі ўзводзіцца ў Мінску 200 дамоў і ўзнікаюць праблемы па трох з іх, то яны адразу кладуцца на 197 нармальных. Усе лічаць, што паўсюль складанасці. Але ж праблема не такая вялікая. І сёлета будзе ў Мінску ўведзена ў эксплуатацыю трошкі больш за 1 мільён квадратных метраў жылля, не менш за ўзровень мінулага года. Людзі засяляюцца ў свае кватэры. На наступны год задача — таксама не менш за 1 мільён квадратных метраў», — адзначыў старшыня Мінгарвыканкама.

Шчыльней, шчыльней!

Сёлета вельмі папулярная тэма ўшчыльнення забудовы горада. Зноў пра яе ўспомніў Мікалай Ладуцька, калі каментаваў сітуацыю з першым домам для мінскіх чаргавікоў у Смалявічах, які пачалі будаваць на ворнай зямлі. Старшыня Мінгарвыканкама сказаў, што гэта праблема вырашаецца, і з гэтым домам будзе ўсё нармальна. «Вось таму і гаворым пра ўшчыльненне, што вольнай зямлі для будаўніцтва застаецца ўсё менш», — нагадаў ён.

«Малінаўка» адкрыецца ў маі 2014-га

Камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва, па словах Мікалая Ладуцькі, сочыць за сітуацыяй у горадзе. «Гэта абавязкова, бо няправільна, калі пункт прыёму хімчысткі пераўтвараюць у ігральны клуб. Не думаю, што гэта першачарговы аб'ект для горада. Калі хімчыстка была нявыгаднай, то трэба высветліць, чаму. Пра людзей трэба думаць у першую чаргу». Выканкам імкнецца гэта рабіць і ўсімі спосабамі развівае горад: «Мы спадзяёмся, што неўзабаве атрымаецца ўвесці ў эксплуатацыю новае радзільнае аддзяленне на базе 5-й клінічнай бальніцы. Хоць нам вельмі цяжка, але мы адкрыем на пачатку мая, да Дня Перамогі, станцыю метро «Малінаўка», — пералічвае мэр. — Зацягванне тэрмінаў будаўніцтва звязана з кадравымі праблемамі. У прыватнасці, з недахопам маналітчыкаў. Для завяршэння будаўніцтва станцыі патрабуецца 200 спецыялістаў, пакуль удалося знайсці толькі 50». Дарэчы, трэцяя лінія метро ўжо будуецца: «Проста пакуль што ідзе праца па адсяленні шэрагу дамоў і іх зносе. У другім паўгоддзі праца ўвойдзе ў больш актыўную стадыю. Гэта рэспубліканская праграма, бо метро адно на ўсю краіну. Мінск — гэта горад, у першую чаргу, грамадскага транспарту, як любы буйны горад». Акрамя таго, мінскі аквапарк таксама адкрыецца ў маі 2014-га. У студзені—лютым павінны адкрыцца новыя гасцініцы. А ў суботу заселяць першыя два арэндныя дамы ў Парку высокіх тэхналогій.

Новы стадыён

«Стадыён «Дынама» будзе рэканструяваны належным чынам і захавае — як архітэктурная і спартыўная спадчына нашай краіны — асноўны свой выгляд. Там можна будзе праводзіць і лёгкаатлетычныя спаборніцтвы, і футбольныя матчы. Ён застанецца Нацыянальным стадыёнам. А футбольны стадыён будзе пабудаваны яшчэ адзін. Мы плануем стварыць яго на базе стадыёна «Трактар», — паведаміў Мікалай Ладуцька.

Выключна для падтрымання вытворцаў

Пра збор за выезд за мяжу, які збіраюцца ўвесці ў нашай краіне, старшыня Мінгарвыканкама сказаў: «Калі гэта будзе зроблена, то выключна для таго, каб падтрымаць нашых вытворцаў. У кожнай краіне гэта нармальная з'ява, калі стымулююць спажыванне айчынных тавараў».

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.