Вы тут

Жыллё да зімы гатовае


Але на 400 сталічных балконаў лепш не выходзіць

Беларусь паслядоўна рыхтуецца да пачатку ацяпляльнага сезона. Як першапачаткова планавалі, да 1 кастрычніка пашпарты гатоўнасці цеплакрыніц і спажыўцоў цеплавой энергіі канчаткова аформяцца. Вячаслаў Шміт, кіраўнік аддзела энергетыкі і навукова-тэхнічнага развіцця Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі, запэўнівае: «Нават у выпадку аварыі адключэнне ацяплення на 4-6 гадзін беларусы не заўважаць».

Паводле аператыўных звестак, у сістэме ЖКГ ужо праверылі абсталяванне больш як 3 тысяч кацельняў. Гэта 99% ад задання. 96% кацельняў ужо прафілактычна адрамантавалі.

Планавае адключэнне гарачай вады на два тыдні паспяхова закончана. Паводле слоў Вячаслава ШМІТА, службы асобных раёнаў Мінска змаглі выканаць работу за скарочаныя тэрміны (9-11 дзён). Не адключаць гарачую ваду нельга. Гэта выкліча адмоўныя наступствы: значна ўзрасце колькасць аварый падчас ацяпляльнага сезона.
Актуальная пасля смяротнага выпадку ў Слоніме праблема аварыйных балконаў не ўтойваецца. Наадварот, яна актыўна вырашаецца. Сёлета ўжо адрамантавалі 7 тысяч балконаў. У Мінску на чарзе — 9 тысяч, 400 з якіх патрабуюць неадкладнага ўмяшання. Пакуль няўстойлівыя балконы або проста зразаюцца з далейшым аднаўленнем, або выхад на іх катэгарычна забараняецца. Сёння ў Мінску паралельна рамантуецца 2 тысячы балконаў.

Так, ёсць спецыяльная методыка выяўлення небяспечных для жыцця балконаў, калі разглядаецца ў тым ліку і трываласць асобных дэталяў, і таўшчыня самой арматуры. Сярод тыповых прычын абвалаў — лінолеум, а таксама адсутнасць шкла. У выніку назапашваецца вільгаць, і канструкцыя паволі рушыцца.

«Мы ж самастойна даглядаем свае вопратку і абутак. Калі цячэ столь, адразу ж падымаем праблему. Трэба пачынаць сачыць і за ўласным балконам», — гаворыць Дзмітрый ЯНЧЫК, кіраўнік упраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Вядома, камісія тэхнічных супрацоўнікаў з пэўнай колькасці балконаў можа выбраць дзясятак найгоршых. Тым не менш методыкі, якая дазволіла б імгненна прааналізваць стан канструкцыі, не існуе.

У выйгрышным становішчы балконы, падобныя да лоджыі, дзе знізу размяшчаюцца сцены (іх актыўна будуюць у Магілёве). Але гэта найперш фінансавае пытанне.

Эдмунд ГРЫШКЕВІЧ, кіраўнік упраўлення жыллёвай гаспадаркі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, адзначае наступнае: «Так, гэта асаблівая тэма, таму ў нас ёсць прапановы вылучыць яе ў асобную мэтавую праграму». Апошняе значыць, што ў хуткім часе рэалізацыя планаў па аднаўленні балконаў атрымае дадатковыя крыніцы фінансавання.

Маргарыта СІДАР.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.