Вы тут

Студэнцкае лета за... Палярным кругам


Пяць тысяч навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў Віцебшчыны сталі гэтым летам «байцамі» 318 студэнцкіх будаўнічых атрадаў.

У канцы жніўня з паўвострава Ямал вярнуліся два маладыя віцябчаніны, якія працавалі на нафтагазакандэнсатным радовішчы ў горадзе Надым.

Навучэнцы віцебскага індустрыяльна-будаўнічага каледжа Аляксандр Емельяновіч (фота 1) і Канстанцін Бекіш (фота 2) падзяліліся сваімі ўражаннямі аб працоўным леце.

1378935566697_1

Аляксандр:

— На студэнцкую будоўлю на Ямал мы трапілі ў складзе атрада «Два гарады» Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Наогул жа паехаць у Ямала-Нянецкую аўтаномную акругу з віцебскіх студэнтаў пажадалі толькі мы. Астатніх палохала адлегласць і невядомасць. Усяго з Беларусі ў Надым прыехалі два атрады: акрамя нашага, яшчэ і «Янкі на Поўначы» Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Да Масквы дабіраліся самастойна — шэсць гадзін на аўтобусе. Гэта было больш танна, чым ехаць чыгункай: 160 тыс. беларускіх рублёў замест паўмільёна. А дарогу ад Масквы да Надыма нам кампенсаваў «Запалярпрамграмадзянбуд». Ад Масквы — двое сутак цягніком, потым перасадка і яшчэ амаль суткі па Ямала-Нянецкай акрузе да радовішча. Затое назад ляцелі самалётам. Для нас гэты палёт быў першым. Уразіў так, што паціху, нягледзячы на забарону, мы зрабілі некалькі фотаздымкаў.

1378935568220_2

Канстанцін:

— Цяпер цяжка сказаць, чаму нам так хацелася на Поўнач. Можа, таму, што на поўдзень заўсёды паспееш. Ды і заробак на Поўначы вышэй, для студэнта гэта немалаважна. Калі ж трапілі на Ямал, не былі расчараваныя. Там шмат цікавага і незвычайнага, таго, што варта аднойчы пабачыць, каб запомніць на ўсё жыццё. Краявіды для нашага вока экзатычныя: тундра — гэта такое вялізнае поле без аніводнага дрэўца, але з мноствам рэчак і азёр, дзьме вельмі моцны вецер. А з пабудоў толькі нашы вагончыкі і аб'ект. Карэнных жыхароў — ненцаў — там вельмі мала. І жывуць яны ў маленькіх буданчыках. Шмат убачылі і будаўнічай тэхнікі, якой у Беларусі няма. А яшчэ вельмі хацелі паглядзець паўночнае ззянне. Не атрымалася — яно бывае толькі зімой. Затое мы цяпер ведаем дакладна, што Поўнач — самае суровае месца на Зямлі. Нязвыклая прырода, не самая простая праца. І поўная адсутнасць сувязі: інтэрнэту амаль не было. Цяжка ўявіць сучаснага маладога чалавека зусім без камп’ютара і гаджэтаў. Але мы вытрымалі і гэтае выпрабаванне.

1378935570449_3

...На Балванекаўскім радовішчы працавала больш за 800 хлопцаў і дзяўчат з усяго СНД. Былі студэнты з Самары, Іжэўска, Чалябінска, Алма-Аты, Омска. Так што час моладзь бавіла весела, нават нягледзячы на пэўныя абмежаванні. Напрыклад, нельга было выходзіць у тайгу: там расце вельмі шмат дзікіх раслін, занесеных у Чырвоную кнігу. Пасля цяжкай працы знаходзіліся сілы на конкурсы, канцэрты, спаборніцтвы. Тым не менш, кажуць хлопцы, відаць было адразу, што расійскія студэнцкія атрады больш спрактыкаваныя. Беларусаў сустракалі цёпла, як братоў. Сяброў з'явілася шмат. Толькі цяжка сказаць, як доўга будуць падтрымлівацца стасункі: у наступным годзе ў хлопцаў наўрад ці атрымаецца там папрацаваць, бо будучы год — выпускны.

Вікторыя ДАШКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як кадравыя агенцтвы падманваюць даверлівых грамадзян

Як кадравыя агенцтвы падманваюць даверлівых грамадзян

Калі ў кадравым агенцтве вам прапануюць заплаціць грошы і гарантуюць стапрацэнтнае працаўладкаванне, смела разварочвайцеся і сыходзьце: перад вамі, напэўна, ашуканцы.

Грамадства

Прыродныя антыбіётыкі: Лекі, якія дапамагаюць перамагчы інфекцыю і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма

Прыродныя антыбіётыкі: Лекі, якія дапамагаюць перамагчы інфекцыю і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма

У адрозненне ад «хімічных антыбіётыкаў», прыродныя лекі не толькі дапамагаюць перамагчы інфекцыю, але і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

СКАРПІЁН. На гэтым тыдні традыцыйны падыход да вырашэння праблем не заўсёды будзе ўдалы.

Грамадства

Як дзейнічалі партызаны ва Усакінскім лесе на Клічаўшчыне

Як дзейнічалі партызаны ва Усакінскім лесе на Клічаўшчыне

Піша сын аднаго з партызан Генадзь Сахрай.