Вы тут

Хроніка апошніх падзей


25 мільёнаў еўрапейцаў збяднеюць да 2025 года

Да 2025 года яшчэ 25 мільёнаў еўрапейцаў апынуцца за рысай беднасці. Гэта адбудзецца, калі ўрады краін — членаў Еўрапейскага саюза не спыняць праграмы жорсткіх захадаў эканоміі. У канцы 2012 года статыстычнае агенцтва Еўрапейскага саюза Еўрастат апублікавала справаздачу, згодна з якой 119,6 млн чалавек, што складае 24,2% ад усяго насельніцтва 27 краін Еўрасаюза, знаходзяцца на мяжы крайняй беднасці. Цяжкая сітуацыя назіраецца амаль ва ўсіх краінах Еўрасаюза, але асабліва дрэнна жывецца ў Балгарыі, Румыніі, Латвіі, Літве і Харватыі. У Румыніі і Латвіі на парозе беднасці балансуюць 40% грамадзян, у Літве і Харватыі — па 33%. Але калі браць не адсоткавыя суадносіны, а непасрэдна колькасць грамадзян краіны, якія перажываюць цяжкасці, горш за ўсё жывецца ў Вялікабрытаніі. Тут з амаль жабрацкімі, па еўрапейскіх мерках, існаваннем вымушаны мірыцца 14 мільёнаў чалавек, або амаль 23% насельніцтва.

Эфіопскі фермер сцвярджае, што яму не менш за 160 гадоў

Новы рэкорд доўгажыхарства можа ўсталяваць жыхар Эфіопіі Дхакабо Эба. Былы фермер, а цяпер пенсіянер сцвярджае, што яму не менш за 160 гадоў. Паводле слоў мужчыны, на сваім вяку ён застаў такія гістарычныя падзеі, як ўварванне Італіі ў Эфіопію ў 1895 годзе. «У той час у мяне было дзве жонкі, а мой сын быў досыць дарослым, каб пасвіць буйны статак», — распавёў эфіопец у эфіры мясцовага тэлеканала. На думку рэпарцёраў, Эба памятае некаторыя дэталі, якія даюць падставы яму верыць. Так, у прыватнасці, ён распавядае, што ў дзяцінстве здзейсніў васьмідзённую паездку на кані, каб дабрацца да сталіцы — Адыс-Абебы. Праўда, ніякіх дакументальных пацверджанняў сваіх слоў пенсіянер даць не можа. Ён вырас у грамадстве з вуснай культурай, дзе не існавала дакументаў, якія пацвярджаюць асобу, таму ў яго няма пасведчання аб нараджэнні. Наяўнасць такога дакумента зрабіла б яго самым старым чалавекам з тых, хто цяпер жыве на Зямлі — на 46 гадоў старэйшым, чым дзейны рэкардсмен — 115-гадовая жыхарка Японіі Місаіл Акава, запісаная ў Кнізе рэкордаў Гінеса. Больш за тое, Эба пабіў бы і рэкорд францужанкі Жанны Кальман, якая памерла ў 1997 годзе ва ўзросце 122 гадоў і да гэтага часу лічыцца самым старым чалавекам у свеце з тых, хто калі-небудзь жыў на планеце.

Дзе больш за ўсё мігрантаў?

Расія заняла другое месца ў свеце па колькасці мігрантаў — на тэрыторыі краіны іх пражывае звыш 11 мільёнаў. Рэкардсменамі па колькасці прыезджых сталі ЗША — там пражываюць 45,8 мільёна замежнікаў, на трэцім месцы знаходзіцца Германія з 9,8 мільёнамі. За ёй ідуць Саудаўская Аравія (9,1 мільёна), ААЭ (7,8) і Вялікабрытанія (7,8). У дзясятак краін таксама ўвайшлі Францыя (7,4 мільёна мігрантаў), Канада (7,3), Аўстралія (6,5) і Іспанія (6,5).
Самыя вялікія патокі мігрантаў перасякаюць мяжу паміж Мексікай і ЗША. У 2013 годзе ў гэтым кірунку прайшлі 13 мільёнаў чалавек. У дзясятцы галоўных міграцыйных калідораў — Расія — Украіна (3,5 мільёна мігрантаў ), Украіна — Расія (2,9), Казахстан — Расія (2,5). Усяго ж, згодна з дакладам ААН, у 2013 годзе за межамі роднай краіны пражываюць 232 мільёны чалавек, або 3,2% усяго насельніцтва Зямлі. У Еўропе і Азіі асядае амаль аднолькавая колькасць мігрантаў — 72 і 71 мільён чалавек адпаведна. На гэтыя рэгіёны прыпадае дзве траціны агульнай колькасці міжнародных мігрантаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе. Аднайменная дзяржпраграма дазволіць павысіць якасць камунальных паслуг і наблізіць да Мэты-99

Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе. Аднайменная дзяржпраграма дазволіць павысіць якасць камунальных паслуг і наблізіць да Мэты-99

Днямі аб праекце профільнай дзяржпраграмы журналістам падчас прэс-прэзентацыі расказаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Хмель.

Эканоміка

Якія асноўныя паказчыкі і параметры закладвае Магілёўшчына ў сваю рэгіянальную праграму развіцця?

Якія асноўныя паказчыкі і параметры закладвае Магілёўшчына ў сваю рэгіянальную праграму развіцця?

Пра гэта ў нашай гутарцы з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Русланам Страхаром.

Эканоміка

Разбіраем інвестпраграму Мінска на бягучы год

Разбіраем інвестпраграму Мінска на бягучы год

Яна ў гэтым годзе на 20 % «таннейшая», чым у папярэднім.

Культура

Бландзінкі за шпільцішам. Карэспандэнт «Звязды» зазірнуў углыб аргана

Бландзінкі за шпільцішам. Карэспандэнт «Звязды» зазірнуў углыб аргана

Прыгажуні-гераіні паралельна — выкладчыцы Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Салярцінскага.