Вы тут

ТАРЫФЫ НА ПРЫГАРАД ПАВЯЛІЧВАЮЦЦА


З 1 кастрычніка тарыфы на прыгарадныя аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у Мінску павялічаліся на 30 працэнтаў, паведамілі «Звяздзе» ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Яны былі зацверджаны рашэннем мэрыі № 2389 ад 25 верасня. У адпаведнасці з гэтым дакументам, з вышэйназванай даты тарыф за адзін кіламетр праезду ў аўтобусе агульнага тыпу на звычайных маршрутах складзе 344 рублі, у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі — 356 рублёў. На хуткасных маршрутах у аўтобусах агульнага тыпу тарыф будзе 446 рублёў за адзін кіламетр праезду, у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі — 464 рублі, на экспрэсных маршрутах, адпаведна, 516 і 534 рублі за адзін кіламетр праезду.
Правоз багажу і/ці ручной паклажы на прыгарадных маршрутах складзе за адзін кіламетр 28 рублёў за кожнае маламернае месца, 56 рублёў за сярэднямернае і 112 — за буйнамернае месца.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.