Вы тут

Як павысіць аўтарытэт мясцовай улады


Пачалася трэцяя сесія Савета Рэспублікі пятага склікання

Учора беларускія сенатары прыступілі да працы ў рамках трэцяй сесіі Савета Рэспублікі пятага склікання. Удзел у ім узялі 47 сенатараў. Першае пасяджэнне пачалося з урачыстай прамовы Старшыні Савета Рэспублікі Анатоля РУБІНАВА. Ён падвёў вынікі працы беларускага сената за мінулую сесію і так званы канікулярны перыяд. Пасля прамовы Старшыні члены Савета Рэспублікі прыступілі да фарміравання сакратарыята і падліковай камісіі.

У другой палове пасяджэння з дакладам перад Саветам Рэспублікі выступіла Марыя БОНДАР, старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў. У выступленні закраналіся пытанні дзейнасці мясцовых Саветаў у Гомельскай вобласці.
Спадарыня Бондар дзялілася вопытам працы мясцовых дэпутатаў у вобласці, расказала пра перадачу «Мясцовая ўлада», якая выходзіць на гомельскім тэлебачанні, паказала яе фрагмент. Таксама Марыя Бондар распавядала пра мерапрыемствы па павышэнні аўтарытэту мясцовай улады. Па яе словах, «старшыня сельсавета нарэшце перастаў быць «накапляльнікам праблем», большая частка пытанняў хутка вырашаецца. Таксама размова ішла пра аглядальныя камісіі, што даследуюць домаўладанні, выяўляюць недахопы, дапамагаюць жыхарам. 70% з выяўленых недахопаў ліквідуецца з дапамогай сродкаў саміх домаўладальнікаў.
Выкарыстоўваюцца самыя розныя метады заахвочвання насельніцтва да кантактаў з мясцовымі ўладамі. Па электроннай пошце ўсе дэпутаты ў вобласці перыядычна атрымліваюць інфармацыйныя матэрыялы для працы з выбаршчыкамі. Штогод дэпутаты вобласці праводзяць каля 500 сустрэч з грамадзянамі.
Анатоль Рубінаў прапанаваў паслухаць аналагічныя даклады ад прадстаўнікоў усіх абласцей і заклікаў распрацоўваць новыя метады працы дэпутатаў мясцовых Саветаў. На яго думку, магутнасць нашага грамадства заключаецца менавіта ў калектывізме, адзінстве, і беларусам ні ў якім разе нельга страціць гэтую рысу.
У канцы пасяджэння намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Тамара Паследняя зачытала свой даклад аб перспектывах развіцця адкрытага акцыянернага таварыства «Гродна Азот».
На пытанне пра магчымае набыццё часткі акцый ААТ «Гродна Азот» расійскай кампаніяй «Роснефть», спадарыня Паследняя адказала, што ўсё будзе залежыць менавіта ад выбару метаду будаўніцтва новага комплексу. «Калі мы будзем будаваць яго сваімі сіламі, то і прыбытак будзем атрымліваць у поўным памеры. Калі з інвестарам — то прыбыткамі трэба будзе дзяліцца».

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.