Вы тут

Факты, падзеі, навіны


Банк ВТБ «прыватызаваўся»

Пакет дзяржаўнай долі акцый (25,9%, або 72974 акцыі) ЗАТ «Банк ВТБ» быў прададзены ў Мінску 7 кастрычніка за 19,11 млн долараў. Дагавор аб куплі-продажы акцый гэтага банка падпісаны старшынёй Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі Георгіем Кузняцовым і старшым віцэ-прэзідэнтам — кіраўніком дэпартамента даччыных кампаній ААТ «Банк ВТБ» (Расія) Міхаілам Якуніным, паведамілі рэдакцыі ў прэс-службе камітэта.
Акцыі ацэнены па рынкавым кошце. Грашовыя сродкі, атрыманыя ад іх адчужэння, будуць накіраваны ў рэспубліканскі бюджэт.

Сяргей КУРКАЧ.

Зоры над Пінай

Вельмі насычаным, змястоўным, яркім атрымалася свята, прысвечанае чарговаму дню нараджэння Пінска. Праграма Дня горада ўключала ў сябе канцэртную, забаўляльную, спартыўную, інтэлектуальную і афіцыйную часткі. Гараджан і гасцей радавалі лепшыя творчыя калектывы горада. На галоўнай плошчы Пінска выступалі духавыя аркестры — свой, мясцовы, і расійскага горада Істры. Узорныя духавыя аркестры дзіцячых школ мастацтваў далі асобны канцэрт.
Музеі і бібліятэкі парадавалі новай праграмай. Пасля рамонту і рэканструкцыі адкрылася гарадская канцэртная зала ў касцёле Карла Барамея. Міжнародная ўніверсальная выстава-кірмаш «Пінскія таргі», несумненна, зацікавіла дзелавых людзей.
У афіцыйнай частцы святкавання адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар Івана Міхайлавіча Кіяўца. Іван Кіявец шмат гадоў кіраваў прадпрыемствам «Днепра-Бугскі водны шлях», быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ і шмат зрабіў для роднага горада.

Яна СВЕТАВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.