Вы тут

Здарэнні


Размах махляроў уражвае: ад дарагіх аўто да гаджэтаў

Супрацоўнікі Савецкага РУУС сталіцы адкрылі новыя абставіны дзейнасці аферыстаў, якія, як высветлілася, падманвалі не толькі патэнцыяльных пакупнікоў прэстыжных аўтамабіляў, але яшчэ і прадаўцоў дарагой тэхнікі і пракатчыкаў аўтамашын.
Мы ўжо паведамлялі, што летам замежны грамадзянін узяў у арэнду ў адным з мінскіх гандлёвых цэнтраў памяшканне, куды ў хуткім часе пацягнуліся даверлівыя гараджане. Зламыснік прапаноўваў ім у сціслыя тэрміны і па прымальным кошце даставіць з за мяжы ўпадабаныя мадэлі дарагіх іншамарак. «Прадпрымальнік» сабраў такім чынам каля 200 тысяч долараў і… знік. Аднак аператыўнікі Савецкага РУУС г. Мінска даволі хутка «вылічылі» і затрымалі грамадзяніна, а таксама яго калегу і памагатага.
І вось тут высветлілася, што, акрамя падману патэнцыяльных пакупнікоў дарагіх аўтамабіляў, аферысты паралельна «пракручвалі» свае злачынныя схемы і ў дачыненні да прадаўцоў мабільнай тэхнікі. Ад імя чатырох неіснуючых фірмаў яны абзвоньвалі буйных прадаўцоў і дамаўляліся аб набыцці тавару. Потым нанятыя кур'еры адвозілі фальшывыя плацежныя дакументы ў арганізацыі, і тыя па іх адгружалі тавар. Ці трэба казаць, што аплата за яго на рахункі прадаўцоў так і не паступала? Аферысты такім чынам дзейнічалі хоць і не вельмі доўга, але маштабна, паспеўшы адгрузіць буйныя партыі тавару са складоў вядомых гандлёвых кампаній. Па інфармацыі Савецкага РУУС сталіцы, агульная сума шкоды склала больш за 600 мільёнаў рублёў.

Апетыты «захопнікаў» выраслі як на дражджах

Аператыўнікі сталічнага аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі спынілі спробу незаконнага адчужэння Ашмянскага дражджавога завода.
Гісторыя пачалася з таго, што кіраўнік адной з аўстрыйскіх фірмаў і яго партнёр з Расіі заявілі аб сваім рашэнні ўкласці па 2,9 мільёна еўра кожны ў развіццё беларускай дражджавой галіны. А'ектам укладання інвестыцый выбралі Ашмянскі дражджавы завод — філіял ААТ «Дражджавы камбінат» з цэнтрам у Мінску. Згодна з заяўленымі імі планамі, у будучыні на месцы завода павінна было з'явіцца сумеснае з камбінатам закрытае акцыянернае таварыства (СЗАТ) «Біякомплекс «Ашмянскі».
Пры стварэнні СЗАТ, акрамя замежных інвестараў, адным з заснавальнікаў выступаў і вышэйзгаданы камбінат, унёсак якога заключаўся ў фактычнай перадачы завода ў Ашмянах запланаванаму біякомплексу. Кошт прадпрыемства, па ацэнках спецыялістаў, складаў 1 мільён 113 тысяч еўра, гаворыцца ў паведамленні ГУУС Мінгарвыканкама.
Усё ішло як быццам добра, пакуль аператыўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Ленінскага РУУС сталіцы не ініцыявалі праверку законнасці здзелкі. І вось тут высветлілася, што замежныя партнёры толькі юрыдычна абяцалі ўкласці фінансавыя сродкі ў прадпрыемства, а насамрэч пасля стварэння СЗАТ у іх было два гады на рэалізацыю сваіх абяцанняў. Таксама супраць устаноўленых правілаў інвестары змянілі грашовыя «ўліванні» на маёмасныя, пракантраляваць адпаведнасць якіх заяўленым сумам было складана.
Быў дапушчаны і шэраг парушэнняў, у тым ліку пры афармленні заснавальніцкіх дакументаў і размеркаванні доляў у новым прадпрыемстве: дражджавому камбінату меркавалася выдзеліць усяго 18 працэнтаў акцый (тым самым цалкам адхіляючы беларускі бок ад прыняцця рашэнняў ва ўпраўленні СЗАТ). У выніку сумнеўным інвестарам адмовілі ў стварэнні біякомплексу «Ашмянскі», а Ашмянскі дражджавы завод пакінулі ў складзе камбіната. Тым самым была спыненая завуаляваная пад развіццё спроба незаконнага адчужэння дзяржмаёмасці.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.