Вы тут

Не працуе толькі лянівы


У Віцебску ўзровень беспрацоўя на сёння ўсяго толькі 0,5%. Сёлета ў горадзе створаны больш як 4,2 тысячы новых працоўных месцаў. Для параўнання, агульная колькасць занятых у эканоміцы абласнога цэнтра — каля 170,5 тысячы чалавек.

Паводле інфармацыі гарвыканкама, у ліку іншых пачало сваю дзейнасць прадпрыемства па вырабе мужчынскіх кашуль, дзе створана 31 новае працоўнае месца. Адкрылася фабрыка па вытворчасці гафрыраванага кардону і ўпакоўкі з яго (працу там атрымалі каля 50 чалавек). Столькі ж працуюць на прыватнай фірме, якая нядаўна пачала займацца вырабам бялізны.

Усё больш рэалізуецца паспяховых праектаў з удзелам замежнага капіталу. У прыватнасці, завершана рэалізацыя інвестыцыйнага праекта шведскай кампаніі па стварэнні установак для атрымання звалачнага газу і вытворчасці з яго электрычнай і цеплавой энергіі на гарадскім палігоне цвёрдых камунальных адходаў. А турэцкія інвестары ўклалі грошы ў будаўніцтва аўтаматызаванага завода па вытворчасці таварных будаўнічых сумесяў.

Што тычыцца заробку, сярэднямесячная заработная плата за студзень—верасень гэтага года па горадзе склала больш як 4,7 мільёна рублёў. У тым ліку за верасень — 5 мільёнаў 139 тысяч рублёў — 567 долараў у эквіваленце.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.