Вы тут

У п’янага мінчаніна канфіскавалі Fiat


Першае рашэнне аб канфіскацыі аўтамабіля за «п'янае кіраванне» 13 лістапада вынес суд Першамайскага раёна Мінска.

1384487120647_15-25

На лаву падсудных трапіў 28-гадовы кіроўца FІAT, які раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за незаконны абарот моцнадзейных ці атрутных рэчываў. Яго спынілі на МКАД 27 кастрычніка. У крыві маладога чалавека выявілі 1 праміле алкаголю. Як паведамілі ў АДАІ Першамайскага РУУС Мінска, упершыню за кіраванне ў нецвярозым стане яго аштрафавалі і пазбавілі правоў 14 кастрычніка гэтага года.

На гэты раз суд прызначыў маладому чалавеку пакаранне ў выглядзе 1 года і 6 месяцаў папраўчых работ з утрыманнем 20% заробку ў бюджэт штомесяц, штраф 300 базавых велічынь (39 млн рублёў), пазбавіў правоў на тры гады і канфіскаваў аўтамабіль, за рулём якога знаходзіўся абвінавачаны. Дарэчы, FІAT, які фактычна належаў 28-гадоваму мінчаніну, зарэгістраваны на іншага чалавека. Але як адзначыла старшыня суда Першамайскага раёна Мінска Тамара Высоцкая, для суда не мае прававога значэння прыналежнасць транспартнага сродку. Зараз FІAT знаходзіцца на штрафстаянцы. Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны на працягу 10 дзён.

Нагадаем, што закон аб канфіскацыі аўтамабіля, на якім п'яны кіроўца папаўся ў другі раз за год, уступіў у сілу 24 кастрычніка гэтага года. Цяпер суд мае поўнае права, згодна з арт. 317 прым. Крымінальнага кодэкса, канфіскаваць аўтамабіль, на якім было здзейснена гэтае злачынства (незалежна ад таго, каму ён належыць, за выключэннем выпадкаў згону).

Надзея ДРЫЛА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.