Падчас дзяжурства на канцэрце амерыканскай метал-групы патрульны нарад сталічнага атрада міліцыі асаблівага прызначэння звярнуў увагу на двух падлеткаў. Потым пацвердзілася, што невыпадкова: яны знаходзіліся ў стане наркатычнага ап'янення.
З боку 17-гадовых хлопцаў, што курылі пад аркай аднаго з дамоў па праспекце Пераможцаў, цягнула дымам, які зусім не быў падобны на цыгарэтны. Ды і самі падлеткі не надта арыентаваліся ў прасторы, а на пытанні праваахоўнікаў не маглі даць ніводнага зразумелага адказу, паведамілі ў прэс-службе ГУУС Мінгарвыканкама. Па ўсім выходзіла, што хлопцы, хутчэй за ўсё, ужывалі папулярныя ў моладзевым асяроддзі міксы для курэння. Таму падлеткаў даставілі ў райаддзел міліцыі, дзе медыцынскі агляд пацвердзіў падазрэнні міліцыянераў: маладыя людзі, што прыйшлі на канцэрт, знаходзіліся ў стане наркатычнага ап'янення.
Сяргей РАСОЛЬКА
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?