Вы тут

Патрэбна жыллё? Дык я «пасадзейнічаю»


У СІЗА Камітэта дзяржбяспекі змешчаны 22-гадовы беларус, які прапаноўваў суграмадзянам набыццё кватэр у сталіцы праз жыллёва-будаўнічы кааператыў за асобнае ўзнагароджанне. Малады чалавек выдаваў сябе за супрацоўніка спецыяльнага падраздзялення КДБ Беларусі і намесніка фонду афіцэрскага жылля.

Як паведамляе прэс-служба КДБ Беларусі, падчас расследавання высветлілася, што ў некаторых выпадках махляр прадстаўляўся ўраджэнцам Беластока, удзельнікам баявых дзеянняў на Блізкім Усходзе і прапаноўваў паслугі ў набыцці аўтамабіляў. Выяўлена звыш 20 эпізодаў проціпраўнай дзейнасці, сума страт перавышае 30 тысяч долараў. Заведзена 6 крымінальных спраў. Камітэт дзяржаўнай бяспекі звяртаецца да грамадзян, якія маглі пацярпець ад махінацый вышэйзгаданай асобы, з просьбай дапамагчы ў расследаванні. Паведаміць аб фактах незаконнай дзейнасці можна па нумары дзяжурнай службы Следчага камітэта: (017) 222-32-72.

Святлана БАРЫСЕНКА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.