Вы тут

Другое жыццё гарадка


Гарадок Барань з насельніцтвам каля 12 тысяч чалавек, які знаходзіцца прыблізна ў дзесяці кіламетрах ад Оршы, у бліжэйшыя некалькі гадоў атрымае «другое жыццё». Барань стане сучасным, індустрыяльна развітым спадарожнікам райцэнтра.

— Я атрымаў вуснае даручэнне ад Прэзідэнта аб развіцці Барані. Створана цэлая праграма, якую ўзгоднім з кіраўніком краіны. У ліку іншага запланавана стварэнне перасоўных механізаваных калон, будаўніцтва прадпрыемстваў мэблевай вытворчасці, пунктаў тэхнічнага абслугоўвання, — расказаў Аляксандр КОСІНЕЦ, старшыня Віцебскага аблвыканкама.

Паводле слоў губернатара, у Оршы вядзецца мадэрнізацыя мясакамбіната для вырабу прадукцыі дзіцячага харчавання. Сёлета плануюць здаць пад ключ адпаведны цэх з магутнасцю 12 мільёнаў умоўных бляшанак за год. Ён нагадаў, што ў Аршанскім раёне будуецца кандытарская фабрыка, а таксама будзе пабудаваны завод па вырабе мінеральнай вады.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.