Вы тут

Піўны патрыятызм


Такую характэрную для рынкаў Усходняй Еўропы асаблівасць беларускага піўнога бізнесу агучыў новы генеральны дырэктар піўзавода «Аліварыя» Дзяніс Шарсценнікаў напярэдадні юбілейнага года для прадпрыемства.

Не ведаю, як было 150 гадоў таму, але спецыфіка працы на сучасным беларускім рынку для півавараў заключаецца ў наступным: «Напрыклад, адна са спецыфічных рыс беларускага рынку — вельмі вялікая доля піва ў ПЭТ-упакоўцы (каля 75%). Яшчэ адна асаблівасць, якая характэрна для ўсіх рынкаў Усходняй Еўропы, — вялікую долю рынку займаюць лакальныя брэнды, — тлумачыць кіраўнік прадпрыемства. — Тут вельмі моцны патрыятызм. Дарэчы, увогуле рынкі паміж сабою адрозніваюцца ўсе без выключэння. Нават калі паглядзець на постсавецкую прастору. Мала таго, рынкі могуць адрознівацца не толькі па краінах, але і па абласцях, і нават гарадах». Між іншым, Дзяніс Шарсценнікаў лічыць, што моцныя пазіцыі кампаніі на рынку могуць быць толькі пры моцных пазіцыях асноўнага лакальнага брэнда.

Новы гендырэктар ахарактарызаваў сусветны рынак наступным чынам: «Цяпер усё больш і больш людзі звяртаюць увагу на спецыяльныя гатункі, якія створаны па асаблівых рэцэптах». Таксама ён звярнуў увагу на тое, як, на яго думку, будзе развівацца айчынная піўная галіна: «У наступным годзе рынак, з аднаго боку, не мае перадумоў для таго, каб падаць, аднак ёсць націск з боку эканомікі і акцызаў, якія налета, хутчэй за ўсё, будуць павышаны. Іншае пытанне — наколькі».

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.