Вы тут

У кавярні пабіў бакалы і камін


Прагулка маладога чалавека з сябрамі скончылася... дэбошам у новай кавярні.

— Кампанія ішла па лясным масіве ўздоўж вуліцы Філімонава. Праходзячы побач з адным з будынкаў, адзін з хлопцаў звярнуў увагу на новую кавярню, якую дагэтуль не бачыў. Ён зайшоў унутр, нягледзячы на забарону супрацоўнікаў службы аховы. Падняўся па лесвіцы ў залу, дзе было шмат людзей. Падышоў да стала з посудам і пачаў... біць бакалы, што там стаялі, — паведаміла падрабязнасці здарэння прэс-афіцэр Партызанскага РУУС г. Мінска Ганна Чыж-Літаш. — Убачыўшы, што да яго накіраваліся ахоўнікі, хлопец перабег у другую залу, дзе, схапіўшы палена, пачаў біць ім па шкле каміна, пакуль тое не рассыпалася. У гэты момант у кавярню падаспелі супрацоўнікі міліцыі.

Затрыманы аказаўся 19-гадовым тынкоўшчыкам. Хлопец раней ужо быў неаднаразова судзімы за хуліганства. Свой учынак ён нічым патлумачыць не мог, паўтараючы, што не ведае, дзеля чаго зайшоў у кавярню і ўстроіў там пагром. З яго слоў, у момант здарэння быў цвярозым, аднак за некалькі дзён да таго знаходзіўся ў працяглым запоі. Маладога чалавека накіравалі на абследаванне ў псіхіятрычную клініку. Прыкладная сума нанесенай шкоды склала каля 10 мільёнаў рублёў.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.