Вы тут

Праблемы раённага маштабу


На асабiсты прыём грамадзян у Капыльскiм раёне, якi правёў Старшыня Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Уладзiмiр Андрэйчанка, прыйшлi людзi з рознымi праблемамi: ад канфлiкту з аднавяскоўцамi да адсутнасцi нармальных умоў пражывання. Прычынамi, якiя выклiкаюць такiя звароты, становiцца як асабiстая пазiцыя чалавека, так i iмкненне вырвацца з бюракратычнага кола.

Афера з домам ветэрана

Ветэран Вялiкай Айчыннай вайны Фёдар Карпавiч Голуб пайшоў на пенсiю ў 1994 годзе. I менавiта тады пачалiся яго праблемы. Дагэтуль ён жыў у Любанi. Там у яго быў дом, якi дзяржава бязвыплатна перадала ў маёмасць. Стаўшы пенсiянерам, Фёдар Карпавiч вырашыў здаць дом у арэнду, а самому пажыць на дачы ў Капыльскiм раёне. Але наймальнiк кватэры аказаўся чалавекам з «двайным дном»: нейкiм чынам у яго аказалiся дакументы на продаж дома з подпiсам Фёдара Карпавiча. Ветэран адмаўляе той факт, што ён прадаваў некаму свой дом. Вось i атрымалася, што прайшлi гады, арандатар памёр, дом пустуе, а пенсiянер дагэтуль жыве на дачы ў дамку без выгод. Даказаць, што ён стаў ахвярай аферыстаў, Фёдар Карпавiч iмкнецца i зараз.

Уладзiмiр Андрэйчанка збiраецца на днях звярнуцца з праблемай ветэрана да Старшынi Вярхоўнага Суда Беларусi Валянцiна Сукалы.

Памяць i бюракратызм — рэчы несумяшчальныя

Вiктар Дашкевiч прыехаў на прыём з вёскi Калодзежнае Капыльскага раёна. З 2008 года ён займаецца ўпарадкаваннем могiлак, дзе пахаваны расстраляныя падчас Вялiкай Айчыннай вайны аднавяскоўцы. Здавалася б, усё добра: ёсць чалавек, якi хоча дабiцца пэўнай мэты, ёсць неабыякавыя людзi, якiя згодны дапамагчы малой радзiме хоць i невялiкiмi, але грашыма. I тым не менш, з за бюракратычных падыходаў увесь час узнiкалi нейкiя праблемы. Вось i дагэтуль агароджа вакол могiлак не пафарбавана. Мала таго, мясцовы лясгас лiтаральна за 10 метраў ад пахаванняў зрабiў своеасаблiвы склад, дзе ляжаць пiламатэрыялы, галлё, што не вельмi эстэтычна i этычна.

Старшыня Палаты прадстаўнiкоў паабяцаў узяць гэтае пытанне на кантроль.

У кожнага павiнен быць свой куток

Жыхарка Капыля Людмiла Шкiрыч жыве з хворым на сухоты сынам. Дом у iх вельмi стары: па словах жанчыны, ён дастаўся яшчэ ад прадзеда. Натуральна, жыць у iм не вельмi камфортна, асаблiва для сухотнiка. Мала таго, пачалiся праблемы з ацяпленнем: печ у доме сапсавалася.

Хутка ў Капылi здадуць у эксплуатацыю дом на 16 кватэр — якраз для льготных катэгорый насельнiцтва: дзяцей-сiрот, iнвалiдаў. Сын Людмiлы мае 22 нумар чаргi на атрыманне сацыяльнага жылля, але калi пабудуюць новыя кватэры для льготнай катэгорыi насельнiцтва — невядома.

Уладзiмiр Андрэйчанка параiў прадстаўнiкам мясцовых улад знайсцi для маладога чалавека iншы варыянт.

Даём тлумачэннi па ўсiх пытаннях

— Я не магу сказаць, што мясцовыя органы ўлады не вырашаюць пытаннi свайго раёна, — адзначыў Уладзiмiр Андрэйчанка. — Мы праглядзелi кнiгi скаргаў i зваротаў грамадзян: у гэтым годзе па Капыльскiм райвыканкаме няма нараканняў. Сёння мы даём тлумачэннi па ўсiх пытаннях, з якiмi да нас звяртаюцца. Нешта мы вырашым, нешта паставiм на кантроль. Адзначу, што ёсць скаргi абгрунтаваныя, а ёсць не вельмi.

Сярод iншых зваротаў — цяжба з жыллёва-камунальнай службай Капыльскага раёна. Праблема, якая заключалася ў сапсаваным водаправодзе. Таксама быў зварот грамадзянкi, якая, прадстаўляючы iнтарэсы свайго мужа-iнвалiда, прасiла перавесцi яго з паловы на поўную працоўную стаўку. Аднак, паколькi чалавек хворы, яго працоўны дзень павiнен быць скарочаным… Яшчэ былi звароты, дзе справа зайшла ў тупiк з за праблем у чалавечых стасунках…

Надзея ЮШКЕВIЧ,
г. Капыль.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.