Вы тут

Затрымаў нецвярозага кiроўцу


24-гадовы вадзiцель вiцебскага прадпрыемства «Белвест» Сяргей Барэйка затрымаў нецвярозага, якi кiраваў легкавым аўто.

1386819060234_12-42

— На перасячэннi вулiц Праўды i Церашковай у Вiцебску Сяргей Аляксандравiч Барэйка, кiруючы асабiстым матацыклам «Ямаха», затрымаў нецвярозага вадзiцеля аўтамашыны «Фольксваген». У дачыненнi да апошняга — раней судзiмага 7 разоў за аналагiчныя злачынствы — суд Кастрычнiцкага раёна горада Вiцебска вынес абвiнаваўчы прысуд. Яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi тэрмiнам 1 год 1 месяц з адбываннем у папраўчай калонii строгага рэжыму, — паведамiла Iна Гарбачова, афiцыйны прадстаўнiк упраўлення Следчага камiтэта па Вiцебскай вобласцi.

Пра нецвярозага за рулём паведамiлi ў мiлiцыю неабыякавыя людзi. Зразумела, паездка ў стане «пад мухай» магла б скончыцца цяжкiмi наступствамi. З за вялiкай колькасцi транспарту ў час пiк праваахоўнiкам адразу не ўдалося затрымаць парушальнiка. На дапамогу прыйшоў больш манеўраны матацыклiст, якi «загнаў» аўто ў тупiк i затрымаў кiроўцу.

За мужнасць i самаадданасць, праяўленыя пры затрыманнi раней неаднаразова судзiмага, смелы мужчына ўзнагароджаны граматай упраўлення Следчага камiтэта па Вiцебскай вобласцi.

Аляксандр ПУКШАНСКI.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.