Вы тут

Трусы праелі... востраў


Пражэрлівыя трусы праелі шатландскі востраў Кана. Жывёлы бесперашкодна перамяшчаюцца па востраве, з'ядаюць усю расліннасць, капаюць норы і нават выкопваюць косткі з магіл. Жыхары шатландскага вострава абвясцілі вайну трусам. Апошняй кропляй для іх стала тое, што незлічоныя норы жывёл выклікалі на востраве апоўзні. З-за гэтага закрыта адзіная мясцовая дарога.

1386905289639_13-10

На востраве Кана ў Шатландыі пражываюць усяго 12 чалавек і амаль 16 тысяч трусоў. «Трусы — гэта горшае, з чым мне давялося сутыкнуцца за 51 год, пражыты тут, — распавёў мясцовы жыхар Віні МакКінан. — Яны паўсюль. З-за іх рушацца каменныя сцены... Неабходна нешта рабіць. Яны літаральна з'ядаюць востраў». У Нацыянальным фондзе Шатландыі, якому належыць востраў, вырашылі прыняць меры, каб знізіць папуляцыю жывёл. Улады думаюць, які спосаб знішчэння трусоў будзе найбольш гуманным.

«Трусіная праблема» паўстала на востраве практычна адразу ж пасля таго, як мясцовыя жыхары змаглі пазбавіцца ад пацукоў. Вайна супраць гэтых грызуноў пачалася ў 2005 годзе. Тады група экспертаў з Новай Зеландыі выкарыстала смяротную прынаду. Аперацыя прайшла цалкам паспяхова: у лютым 2006 года была знойдзена і ўтылізавана апошняя тушка грызуна. Аднак прыроду перамагчы немагчыма, асабліва калі чалавек не можа прадбачыць наступстваў свайго ўмяшання ў яе справы. Знікненне адной бяды прывяло да другой: замест адных прыйшлі іншыя грызуны-разбуральнікі.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.