Вы тут

Чытайце цікава і хутка


Арыгінальны спосаб прывучыць людзей чытаць знайшлі ў Аргенціне. Там пачалі тыражаваць кнігі, якія пачынаюць хутка псавацца пасля таго, як іх вызваляць ад упакоўкі.

1386905292461_13-9

Тэкст надрукаваны спецыяльнай фарбай. Калі кнігу распакоўваюць і на паперу пачынае трапляць паветра і святло, літары проста знікаюць і застаюцца толькі белыя лісты. Дэвіз выдаўцоў — «Кніга не можа чакаць». У лінейцы выпускаюць анталогію твораў маладых лацінаамерыканскіх аўтараў. І што характэрна, кнігі карыстаюцца папулярнасцю: прэм'ерны наклад быў распрададзены ўжо ў першы дзень выпуску. У наступным годзе выдавецтва абяцае выпусціць кнігу для тых, хто любіць чытаць у басейне і ў ваннай. Гэта будуць выданні, якія не баяцца вады.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.