Вы тут

Паркуйцеся і цалуйцеся


На поўначы Італіі ў горадзе Падуя з'явілася незвычайная паркоўка. Каля чыгуначнага вакзала мясцовыя ўлады абсталявалі адмысловае месца для пацалункаў. На пад'ездзе да вакзала з'явілася спецыяльная паласа з надпісам «Паркоўка+пацалунак». Яна прызначана для таго, каб пары, развітваючыся, маглі цалавацца і не перашкаджаць мінакам. Аднак і там таксама нельга затрымлівацца доўга: тых, хто хоча правесці апошнія хвіліны ў цёплых абдымках адно аднаго, нямала. Ідэя была прынята пасля таго, як даследаванні паказалі, што італьянскія парачкі стваралі заторы. Гарачае развітанне доўжылася «бясконца», незалежна ад чаргі, якая стваралася ззаду. Пры гэтым італьянцы рэдка рабілі закаханым заўвагі.

1386905296173_13-8

Зараз «Паркоўка + пацалунак» дазваляе тым, хто ад'язджае і праводзіць іншых, стаяць на гэтай паласе да 15 хвілін, каб сказаць каханым на развітанне галоўныя словы. Мэр Падуі Іва Росі адзначыў: «Страснасць — гэта частка італьянскага характару. Зразумела, што людзі хочуць праявіць свае пачуцці з дапамогай пацалунка, калі развітваюцца на нейкі час». Ён адзначыў, што новы праект меў ашаламляльны поспех і многія людзі карыстаюцца новаўвядзеннем. Як следства, працяглыя затрымкі на вакзале цяпер адышлі ў мінулае.

Падрыхтаваў Іван Купарвас

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.