Вы тут

Пад асаблівую ўвагу патрапяць… кветкі


Напярэдадні святочных мерапрыемстваў Міністэрства гандлю звярнулася да гандляроў кветкамі з напамінам абавязкова выконваць патрабаванні заканадаўства адносна абароны правоў спажыўцоў і правілаў вядзення рознічнага гандлю.

1386905311576_13-20

Міністэрства звярнула ўвагу суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці, якія рэалізоўваюць кветкавую прадукцыю, на неабходнасць абавязковай наяўнасці цэннікаў з указаннем тавару, цаны, краіны паходжання і г. д.

У неабходным аб'ёме таксама да спажыўцоў павінна даводзіцца інфармацыя аб правілах і ўмовах эфектыўнага і бяспечнага выкарыстання кветкавай прадукцыі, якая рэалізуецца, у тым ліку па доглядзе яе. Інфармацыя павінна быць дакладнай, даводзіцца ў даступнай форме на беларускай ці рускай мове. Суб'екты гаспадарання таксама павінны размяшчаць на сваіх гандлёвых аб'ектах шыльды з указаннем свайго наймення, рэжыму працы, а таксама забяспечыць прадаўцоў нагруднымі знакамі.

Упраўленне кантролю спажывецкага рынку — гандлёвая інспекцыя Міністэрства гандлю ў бліжэйшы час плануе надаць пытанню захавання правілаў гандлю і патрабаванням заканадаўства адносна абароны правоў спажыўцоў пры рэалізацыі суб'ектамі прадпрымальніцкай дзейнасці кветак і кветкавай прадукцыі асаблівую ўвагу.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.