Вы тут

Смецце нечакана стрэліла


Пры зносе трухлявага дома супрацоўнікамі адкрытага акцыянернага таварыства «Бумажкова-агра» ў вёсцы Карма Акцябрскага раёна адбыўся выбух двух мінамётных снарадаў, расказалі ў прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС.

1387512711143_20-18

Пасля зносу нежылой хаты будаўнічае смецце вырашана было спаліць. Менавіта ў агні снарады і выбухнулі. Яшчэ адзін, цэлы, знайшоў старшыня Любанскага сельсавета на адлегласці 10 метраў. Праваахоўнікі правяраюць гэтае месца на наяўнасць іншых боепрыпасаў. Зараз пагрозы насельніцтву няма. Мяркуецца, што міны засталіся тут з часоў Вялікай Айчыннай вайны або іх нехта прынёс і захоўваў у старой пабудове.

Ірына АСТАШКЕВІЧ. Фота МНС.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.