Вы тут

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ


У КІТАІАДЗНАЧЫЛІ 120-ы ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ МАА ЦЗЭДУНА

Улады Кітая арганізавалі 26 снежня святочныя мерапрыемствы ў гонар 120-й гадавіны з дня нараджэння былога кітайскага лідара Маа Цзэдуна. ЦК кампартыі КНР правёў у гэты дзень урачыстае пасяджэнне, на якім выступаў, у прыватнасці, старшыня КНР Сі Цзіньпін. Перад гэтым кіраўніцтва краі ны наведала маўзалей Маа Цзэдуна ў Пекіне, адзначае кітайскае агенцтва «Сіньхуа». Урачыстыя мерапрыемствы працягваюцца ў краіне з пачатку тыдня. У правінцыі Хунань, адкуль родам заснавальнік КНР, прайшоў сімпозіум, прысвечаны былому нацыянальнаму лідару, а таксама ўрачыстая цырымонія і канцэрт у яго гонар. Маа Цзэдун кіраваў створанай ім Кітайскай Народнай Рэспублікай з 1949 года аж да сваёй смерці ў 1976 годзе. Галоўнымі этапам яго праўлення сталі «Вялікі скачок», скіраваны на інтэнсіўную мадэрнізацыю краіны, а таксама «Культурная рэвалюцыя».

РАСІЙСКІЯ ЭКСПЕРТЫ ПАЦВЕРДЗІЛІ НАТУРАЛЬНУЮ СМЕРЦЬ АРАФАТА

Палестынскі лідар Ясір Арафат памёр сваёй смерцю, паведаміў у чацвер журналістам кіраўнік расійскага Федэральнага медыкабіялагічнага агенцтва Уладзімір Уйба. «Чалавек памёр сваёй смерцю, а не ад радыяцыйнага ўздзеяння... Была досыць амбіцыйная заява швейцарцаў, але яны яе знялі і пагадзіліся з нашай, французы пацвердзілі нашы высновы», — сказаў ён. Удава Арафата Суха Арафат абвясціла раней, што мае намер аспрэчыць вынікі французскага медыцынскага заключэння пра абставіны смерці яе мужа, у адпаведнасці з якімі французскія судмедэксперты выключылі версію аб яго атручванні. Высновы спецыялістаў з Францыі разышліся з заключэннем іх швейцарскіх калег, якія выявілі ў біялагічных узорах павышаную колькасць радыеактыўнага палонія-210.

У ЗШАІ КАНАДЗЕ АХВЯРАМІ СНЕЖНЫХ БУР І ТАРНАДА СТАЛІДЗЯСЯТКІ ЧАЛАВЕК

У ЗША і Канадзе каля паўтара мільёна жыхароў засталіся без электразабеспячэння і прынамсі 27 чалавек загінулі з-за шторму снегападаў, якія накрылі ўсходняе ўзбярэжжа і цэнтральную частку Паўночнай Амерыкі. Большасць загінулых атруціліся чадным газам, спрабуючы абагрэць свае дамы з дапамогай рэзервовых газавых генератараў або барбекю. Вялікая колькасць людзей загінула ў шматлікіх ДТЗ. У штаце Місісіпі, па звестках выратавальных службаў, два чалавекі сталі ахвярамі тарнада Моцныя парывы ветру перакульвалі тут нават грузавікі.

ШКОДНЫЯ ПРАДУКТЫ ХАРЧАВАННЯ АСЛАБЛЯЮЦЬ МОЗГ

Аўстралійскія навукоўцы заяўляюць: яны высветлілі, як звязаны прадукты з вялікай колькасцю цукру і тлушчу са зніжэннем кагнітыўных здольнасцяў. Эксперымент паказаў, што праз шэсць дзён знаходжання на падобнай дыеце ў пацукоў пагоршылася памяць. Як адзначае аўтар даследавання Маргарэт Морыс, такая высокая хуткасць зніжэння здольнасцяў шакіруе. Было зафіксавана запаленне ў гіпакампе — зоне мозга, якая адказвае за фарміраванне і захоўванне ўспамінаў.

Эфект, аналагічны таму, што назіраўся ў пацукоў, адзначаўся і ў людзей. У іх зніжапася выканаўчая функцыя мозга, у прыватнасці, хуткасць рэакцыі. І гэтыя змены назіраюцца ўжо праз пяць дзён пасля пачатку спажывання шкодных прадуктаў. Гэта асабліва небяспечна з пункту гледжання старэння арганізма. Разам гэтыя фактары значна ўзмацняюць пагаршэнне памяці і зніжэнне кагнітыўных здольнасцяў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.