Вы тут

Ёсць 1,6 млн пасажыраў!


За мі­ну­лы год На­цы­я­наль­ная авія­кам­па­нія «Бел­авія» пе­ра­вез­ла 1 млн 612 тыс. 983 па­са­жы­раў і больш чым 2 тыс. тон гру­зу і пош­ты, што, ад­па­вед­на, на 25,6 пра­цэн­та і 18,8 пра­цэн­та больш

, чым у па­пя­рэд­нім го­дзе. Ужо ў жніў­ні па­са­жы­ра­па­ток авія­кам­па­ніі да­сяг­нуў 1 млн ча­ла­век. 24 ліс­та­па­да 2013 го­да быў пе­ра­ве­зе­ны 1,5-міль­ён­ны па­са­жыр.

Та­кія вы­ні­кі ста­лі маг­чы­мы­мі ў тым лі­ку і дзя­ку­ю­чы па­шы­рэн­ню геа­гра­фіі ўлас­ных рэй­саў. За мі­ну­лы год бы­ло ад­кры­та шэсць но­вых на­прам­каў: Са­ма­ра, Ку­та­і­сі, Бу­да­пешт, Бялг­рад, Жэ­не­ва і Віль­нюс.

Авія­кам­па­нія «Бел­авія» ажыц­цяў­ляе ўлас­ныя рэ­гу­ляр­ныя рэй­сы па 43 марш­ру­тах у 28 кра­ін Еў­ро­пы, СНД і Азіі. Акра­мя ад­крыц­ця но­вых рэй­саў, авія­кам­па­нія па­вя­лі­чы­ла час­та­ту вы­ка­нан­ня па­лё­таў па ўжо іс­ну­ю­чых на­прам­ках.

У маі яе па­вет­ра­ны флот па­поў­ніў­ся шос­тым Boeіng 737-300. Акра­мя та­го, быў пад­пі­са­ны да­га­вор з бра­зіль­скім вы­твор­цам са­ма­лё­таў ад­нос­на па­стаў­кі ў 2014 го­дзе двух но­вых Embraer-195. 3 сту­дзе­ня гэ­та­га го­да ў На­цы­я­наль­ным аэ­ра­пор­це «Мінск» пры­зям­ліў­ся чар­го­вы Boeіng 737-300, які быў на­бы­ты ў апе­ра­тыў­ны лі­зінг. Як пе­рад­ае прэс-цэнтр кам­па­ніі «Бел­авія», гэ­тае суд­на ста­ла 22-м у па­вет­ра­ным пар­ку бе­ла­рус­ка­га авія­пе­ра­воз­чы­ка.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.