Вы тут

Сал­дат Пер­шай су­свет­най…


Ві­даць, з вуч­няў дзе­ся­ці­год­кі, раз­ме­шча­най у ста­ра­даў­нім мяс­тэч­ку Пу­ха­ві­чы, ма­ла хто і ве­дае, якая ў Пу­ха­віч­чы­ны су­вязь з ня­мец­кім го­ра­дам Раш­тат… У лю­бым вы­пад­ку ад­лег­лас­ці не­ма­лыя, ды і на­ўрад ці пра тую да­лё­кую Ня­меч­чы­ну тут час­та згад­ва­юць. Аднак сёлета, у 100-ю гадавіну па­чат­ку Пер­шай су­свет­най вай­ны, са­мы час ус­пом­ніць ад­на­го з яе ўдзель­ні­каў. Раз­мо­ва пой­дзе пра пу­ха­ві­ча­ні­на Лу­ку Ся­мё­на­ві­ча Ду­ная.

17-20

Ра­зам з яго уну­кам — Ге­ор­гі­ем Лін­скім — мы і гар­та­ем дзён­нік сал­да­та тае да­лё­кай вай­ны… Уво­гу­ле сам факт за­хоў­ван­ня па­пер як свед­чан­ня даў­ні­ны праз столь­кі га­доў — ужо на­го­да па­га­ва­рыць пра па­мяць. У вы­пад­ку з на­шчад­ка­мі Лу­кі Ду­ная яна, па­мяць, ака­за­ла­ся на­ дзі­ва ўдзяч­най. Да­рэ­чы, і на­шчад­кі (дзе­ці, уну­кі, праў­ну­кі) — удзяч­ныя і да­стой­ныя. На­за­ву са­цы­яль­ны ста­тус ха­ця б не­ка­то­рых з іх: ака­дэ­мік На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук Бе­ла­ру­сі, на­стаў­нік, ге­не­рал-ма­ёр, пал­коў­нік, кан­ды­дат ме­ды­цын­скіх на­вук, на­мес­нік га­лоў­на­га ўра­ча ста­ма­та­ла­гіч­най па­лі­клі­ні­кі… Але ж вер­нем­ся да Ду­ная і яго дзён­ні­ка…

У 1913 го­дзе Лу­ка Ду­най, ма­ю­чы ўжо сям'ю, дзе­так, ма­ю­чы за пля­чы­ма і стаж служ­бы, за­кон­чыў Лі­баў­скую шко­лу пра­пар­шчы­каў. Да вай­ны за­ста­ваў­ся яшчэ час… На жаль, не ўсе дэ­та­лі па­дзей тых ме­ся­цаў мож­на ўзна­віць. Усё ж та­кі мі­ну­ла ста­год­дзе… А вось дзя­ку­ю­чы дзён­ні­ку, які быў на­пі­са­ны алоў­кам (і тэкст вы­раз­на ві­даць і ця­пер), за­зір­нуць у жні­вень 1914‑га усё ж маг­чы­ма. Сло­ва — пра­пар­шчы­ку Ду­наю… Чы­та­ем у дзён­ні­ку за 2 жніў­ня 1914‑га (вай­на па­ча­ла­ся 28 лі­пе­ня): «У час па­хо­ду мы за­ўва­жы­лі, як над на­мі ля­цеў вя­лі­кі гусь. А не­ка­то­рыя ка­за­лі, што гэ­та жу­ра­вель, а ка­лі ўваж­лі­ва пры­гле­дзе­лі­ся, то ака­за­ла­ся, што гэ­та гер­ман­скі аэ­ра­план…» Сал­да­ты без уся­ля­кай ка­ман­ды ад­кры­лі па ім агонь. Ка­ман­дзір пал­ка лё­таў на ка­ні паўз ка­ло­ну і па­тра­ба­ваў спы­ніць страль­бу. І да­лей — з дзён­ні­ка: «Бы­ла ней­кая пры­красць, што так мно­га вы­пус­ці­лі па­тро­наў, а аэ­ра­план і па­ля­цеў не­па­шко­джа­ным. І так з гэ­та­га ча­су на­ша зброя па­ча­ла ўжо стра­ляць не па мі­шэ­нях, а ў лю­дзей». Сал­да­ты дай­шлі да го­ра­да Су­вал­кі. Там пя­хо­ту раз­мяс­ці­лі ў ка­зар­мах 1‑га лейб-гвар­дыі ка­ва­ле­рый­ска­га пал­ка. А 4 жніў­ня полк, у якім слу­жыў наш зям­ляк, па­ды­шоў да мя­жы. Сал­да­ты рас­сы­па­лі­ся па ка­на­ве. А афі­цэ­ры на­ла­дзі­лі на­ра­ду на ўзвыш­анас­ці. Ка­ман­дзір ро­ты вяр­нуў­ся і ад­даў за­гад пра­доў­жыць па­ход. Ця­пер — ужо на ня­мец­кую тэ­ры­то­рыю. Лу­ка Ся­мё­на­віч апіс­вае пад­ра­бяз­на ня­мец­кую вёс­ку, па­каз­вае ад­роз­нен­ні ад на­ша­га по­бы­ту. За­піс­вае, што на бед­най зям­лі, дзя­ку­ю­чы вы­дат­най апра­цоў­цы, вы­рас­ла вы­дат­нае жы­та. Вы­сно­ву сваю сал­дат зра­біў па ржэў­ні­ку, бо жы­та бы­ло ўжо ско­ша­на.

17-19

Да­ро­га па ва­ро­жым ты­ле пра­цяг­ва­ла­ся. По­руч іш­лі Яра­слаў­скі і Сер­пу­хаў­скі пал­кі. Па-ра­ней­ша­му над пе­шы­мі вай­скоў­ца­мі кру­жыў­ся час ад ча­су аэ­ра­план. А 7 жніў­ня па­ча­лі­ся пер­шыя са­праўд­ныя су­тыч­кі. З'я­ві­лі­ся па­ра­не­ныя. А пас­ля… «Ад 5‑й ро­ты зле­ва пры­бег вес­та­вы і да­ла­жыў, што за­бі­ты ка­ман­дзір пя­тай ро­ты. І ро­та амаль раз­бі­та. А спра­ва пры­бег­ла 5 ці 6 па­слан­цоў з па­тра­ба­ван­нем па­поў­ніць за­пас па­тро­наў у 6–8‑й ро­тах…» Па­ча­ло­ся ха­а­тыч­нае ад­ступ­лен­не. Хва­ля ад вы­стра­лу ар­ты­ле­рый­ска­га сна­ра­да на­кры­ла і Лу­ку. На шчас­це, ён за­стаў­ся жы­вы.

8 жніў­ня са­май ра­ні­цай у пал­ках па­ча­лі пад­ліч­ваць стра­ты. Вы­свет­лі­ла­ся, што ў кож­най з рот за­гі­ну­ла па 60–70 ча­ла­век. Ка­лі лі­чыць, што ў кож­най ро­це ра­сій­скай ар­міі згод­на са штат­ным рас­кла­дам па­він­на бы­ло быць 226 ча­ла­век, то атрым­лі­ва­ец­ца, што за­гі­ну­ла амаль трэць бай­цоў… У гэ­ты ж дзень, 8 жніў­ня, Лу­ка Ся­мё­на­віч вы­ра­та­ваў ад гі­бе­лі ар­ты­ле­рый­скі раз­лік, ко­ні яко­га за­гі­ну­лі. За гэ­ты ўчы­нак на­ша­га зем­ля­ка прад­ста­ві­лі да Ге­ор­гі­еў­ска­га кры­жа. 12 жніў­ня па­ды­шоў да го­ра­да Да­ркме­на. Мір­ных жы­ха­роў у го­ра­дзе ўжо зу­сім не бы­ло. На ад­ной са ста­ро­нак аў­тар дзён­ні­ка апіс­вае, як ка­ман­да­ван­не да­зво­лі­ла сал­да­там браць усё, што трэ­ба, з абут­ко­ва­га і ма­ну­фак­тур­на­га ма­га­зі­наў. І вось што пі­ша Лу­ка Ду­най: «… Але я, не ма­ю­чы за­па­сной бя­ліз­ны, ні­чо­га не ўзяў. Ад­чу­ваў, што мне сён­ня ці заўт­ра смерць, дык на­вош­та…» І да­лей: «… Тут бы­лі сы­ры, мас­ла і раз­на­стай­ныя са­лод­кія рэ­чы, але я не мог ні­чо­га ўзяць, ані крош­кі…» У ад­ным з па­се­лі­шчаў мяс­цо­выя жы­ха­ры з не­ка­то­рых пад­вор­каў ад­кры­лі па сал­да­тах агонь. Да­вя­ло­ся ўсту­піць у пе­ра­мо­вы, па­тлу­ма­чыць, што ні­я­кіх звер­стваў ні­хто чы­ніць не бу­дзе. Лю­дзі па­кры­се су­па­ко­і­лі­ся і ўба­чы­лі, што ім на­га­вор­ва­лі на рус­кіх сал­дат. Мір­ных жы­ха­роў яны не ча­па­юць. І ўжо нем­цы са­мі нес­лі сал­да­там чы­гун­кі з буль­бай, ін­шы­мі стра­ва­мі.

17-18

…Дзень 29 жніў­ня ака­за­ў­ся ра­ка­вым для Лу­кі і для ўсіх яго ад­на­па­лчан. «З са­май ра­ні­цы за­гру­ка­та­лі гар­ма­ты і за­стра­чы­лі ку­ля­мё­ты…» Бы­ло шмат за­бі­тых і па­ра­не­ных. У гэ­тым баі Лу­ка Ду­най ра­зам са сва­і­мі са­слу­жыў­ца­мі тра­піў у па­лон. З ча­сам сал­дат ака­заў­ся ў зга­да­ным Раш­та­це, на ня­мец­кай зям­лі Ба­дэн-Вюр­тэм­берг, за 10 км на поў­нач ад го­ра­да Ба­дэн-Ба­дэн. На за­хад ад Раш­та­та пра­ця­кае Рэйн і пра­хо­дзіць мя­жа з Фран­цы­яй. Так па­ча­ло­ся жыц­цё на­ша­га зем­ля­ка ў па­ло­не… Пер­шы ме­сяц вы­даў­ся ня­прос­тым. І го­ла­ду ха­пі­ла, і здзе­каў. А 28 ве­рас­ня па­лон­ным да­зво­лі­лі на­пі­саць да­до­му, дзе яны зна­хо­дзяц­ца. Вы­да­лі спе­цы­яль­ныя паш­тоў­кі. «Ні­хто з нас не ве­рыў, што на­шы ліс­ты тра­пяць у Ра­сію. І тым бо­лей у род­ныя мяс­ці­ны…» А паш­тоў­ка ўсё ж дай­шла да Пу­ха­віч. Яна за­хоў­ва­ец­ца і сён­ня — ра­зам з дзён­ні­кам сал­да­та Пер­шай су­свет­най Лу­кі Ся­мё­на­ві­ча Ду­ная.

…Яшчэ коль­кі за­пі­саў — ужо ў па­ло­не. 30 сту­дзе­ня 1915 го­да: «Я атры­маў ад жон­кі ад­ра­зу шэсць пісь­маў». 3 лю­та­га: «… мне вы­да­лі 10 ма­рак і 67 пфе­нін­гаў. Гэ­та за­мест 5 руб­лёў, якія мне вы­сла­ла жон­ка. Ад­даў шэсць ма­рак доў­гу». 8 лю­та­га: «Мне аб'­яві­лі, што мне да­сла­лі з до­му яшчэ 15 руб­лёў, г. зн., 32 мар­кі і 2 пфе­нін­гі, але на ру­кі гро­шай мне не вы­да­лі».

Дзён­нік ча­соў па­ло­ну да­стат­ко­ва ла­ка­ніч­ны. Лу­ка за­піс­вае, ка­лі атрым­лі­вае па­сыл­кі з до­му, пе­ра­ліч­вае, што ў іх зна­хо­дзіц­ца. За­піс­вае пе­ра­жы­ван­ні, вя­дзе фран­цуз­ска-рус­кі слоў­нік (по­бач у па­ло­не зна­хо­дзі­лі­ся і фран­цу­зы). Па­да­дзе­ны ў сшыт­ку і ад­ра­сы сал­дат з Ра­сіі. Ёсць за­піс пра тое, дзе ў па­ло­не зна­хо­дзіц­ца Ва­сіль Ся­мё­на­віч Ду­най… Аб­ры­ва­ец­ца дзён­нік ве­рас­нем 1917 го­да. У сшыт­ку і фальк­лор­ны за­піс пра зме­ны ў Ра­сіі, пра тое, што спа­ла кра­і­на і рап­там пра­чну­ла­ся. Та­кой для Лу­кі Ся­мё­на­ві­ча Ду­ная з вёс­кі Пу­ха­ві­чы бы­ла Пер­шая су­свет­ная…

Мі­ко­ла Бер­леж.

Фо­та з хат­ня­га ар­хі­ва Ге­ор­гія Лін­ска­га.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.