Вы тут

«Аэ­ра­порт, стаю ля тра­па са­ма­лё­та…»


За мі­ну­лы год аэ­ра­пор­ты Бе­ла­ру­сі аб­слу­жы­лі больш за 2 млн 240 тыс. па­са­жы­раў і за­бяс­пе­чы­лі да­стаў­ку амаль 10 тыс. 564 то­ны гру­заў і пош­ты.

У кра­і­не на­ліч­ва­ец­ца сем аэ­ра­пор­таў: На­цы­я­наль­ны аэ­ра­порт «Мінск», аэ­ра­пор­ты «Мінск‑1», «Го­мель», «Брэст», «Грод­на», «Ма­гі­лёў» і «Ві­цебск». Усе яны да­пу­шча­ны да за­бес­пя­чэн­ня між­на­род­ных па­лё­таў.

Па­вод­ле ін­фар­ма­цыі прэс-цэнт­ра Мінт­ран­са, за мі­ну­лы год На­цы­я­наль­ны аэ­ра­порт «Мінск» ра­зам з фі­лі­ялам (аэ­ра­порт «Мінск‑1») аб­слу­жыў звыш 2 млн 182 тыс. па­са­жы­раў, што пе­ра­вы­шае ўзро­вень 2012 го­да на 18,7%, пры­няў і ад­пра­віў 10 тыс. 476 тон гру­заў і пош­ты (на 6,5% больш).

Уся­го за 2013 год у На­цы­я­наль­ны аэ­ра­порт «Мінск» (і з яго) бы­ло вы­ка­на­на 16 тыс. 585 рэй­саў (пры­рост склаў 11 пра­цэн­таў у па­раў­на­нні з 2012 го­дам). Удзель­ная ва­га бе­ла­рус­кіх авія­кам­па­ній у агуль­ным аб'­ёме ра­бот прад­пры­ем­ства скла­ла 68,5% ад усіх са­ма­лё­та-вы­ле­таў і 72,2% ад су­мар­най коль­кас­ці аб­слу­жа­ных па­са­жы­раў.

Аэ­ра­порт «Го­мель» за мі­ну­лы год аб­слу­жыў больш за 45 тыс. па­са­жы­раў і за­бяс­пе­чыў да­стаў­ку 65 тон гру­заў і пош­ты (103,3 пра­цэн­та і 517,5 пра­цэн­та да ўзроў­ню 2012 го­да ад­па­вед­на), аэ­ра­порт «Грод­на» — ка­ля 3,2 тыс. па­са­жы­раў і 23 то­ны гру­заў (119,9 пра­цэн­та і ў 11,5 ра­за больш), аэ­ра­порт «Брэст» — амаль 8,4 тыс. па­са­жы­раў (пры­рост у 8,7 ра­за), аэ­ра­порт «Ві­цебск» — больш за 2,3 тыс. па­са­жы­раў (233,8 пра­цэн­та).

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.