Вы тут

Га­ло­пам па Еў­ро­пе, або Бог у дэ­та­лях, д'я­бал у дро­бя­зях


Так і не змаг­ла дак­лад­на вы­свет­ліць, хто аў­тар гэтага вя­до­ма­га вы­ра­зу. Ці то Гё­тэ, ці то Фла­бэр — абод­ва пе­ра­асэн­соў­ва­лі за­ход­не­ўра­пей­скі фальк­лор. Ад­нак ме­на­ві­та такое высказванне пры­хо­дзіла ў га­ла­ву на пра­ця­гу апош­ніх тыд­няў. У кан­цы 2013 — па­чат­ку 2014‑га да­вя­ло­ся ванд­ра­ваць на аў­то­бу­се па не­каль­кіх еў­ра­пей­скіх кра­і­нах. Але па­коль­кі па Еў­ро­пе мы, хут­чэй, «ля­це­лі», чым еха­лі, то і ўра­жан­ні ака­за­лі­ся вель­мі роз­ны­мі. Што ў ва­чах ад­люст­ра­ва­ла­ся, ка­лі пе­ра­ся­ка­лі ме­жы Поль­шчы, Гер­ма­ніі, Фран­цыі, Іта­ліі, Аў­стрыі, Чэ­хіі і зноў жа Поль­шчы, — тое і ўзга­даю.

17-14

Аца­ніць пры­га­жосць на­ва­кол­ля ў блі­жэй­шай на за­хад су­сед­няй кра­і­не не да­лі бяс­кон­цыя вя­ліз­ныя шчы­ты ўздоўж да­ро­гі. Як вы­свет­лі­ла­ся, уста­ля­ва­ныя перш-на­перш дзе­ля та­го, каб у на­се­ле­ных пунк­тах менш бы­лі чуваць гу­кі ад тра­сы. Але ж не толь­кі. Ча­го гля­дзець на чу­жую пры­ват­ную ўлас­насць, якая, да та­го ж, аб­са­лют­на паў­сюд­на аб­не­се­на яшчэ і сет­кай-ага­ро­джай? Так што ні­я­кіх да­ля­гля­даў, ні­я­кай перс­пек­ты­вы, ні­я­кіх пры­выч­ных чор­на-бе­лых ка­ро­вак за акном.

Больш за тое: ні­я­кай маг­чы­мас­ці пры­выч­ным для нас чы­нам за­да­во­ліць на­ту­раль­ныя па­трэ­бы. Усё тры­май у са­бе аж­но да афі­цый­на­га пры­пын­ку. А гэ­та — раз на 3,5–4 га­дзі­ны. Звы­чай­на пры за­праў­цы аў­то­бу­са па­лі­вам ці ў спе­цы­яль­на ад­ве­дзе­ным мес­цы, дзе ёсць не­вя­ліч­кія ўтуль­ныя кра­ма-бар-атэль ну і, вя­до­ма ж, пры­бі­раль­ня пры іх. Ад­но на­вед­ван­не «ўтуль­на­га кут­ка» звы­чай­на каш­туе ка­ля 0,5 еўра. Пры гэ­тым да­лё­ка не паў­сюль у вы­шэй­на­зва­ных кра­і­нах пры­бі­раль­ні плат­ныя. Пра­са­чыць ло­гі­ку, згод­на з якой мож­на бы­ло б вы­зна­чыць, трэ­ба рых­та­ваць гро­шы ці не, ні­як не атры­ма­ла­ся. Але ні ра­зу, ні­дзе, ні з‑за якіх пад­стаў ні­ко­га з нас не пры­му­сі­лі доў­га шу­каць мес­ца, каб ад­асо­біц­ца. Пры гэ­тым і ту­а­лет­ная па­пе­ра так­са­ма ні­ко­лі не за­кан­чва­ла­ся.

17-15

Кан­сер­ва­тыў­ны і стро­гі Бер­лін, на на­вед­ван­не яко­га бы­ло ад­ве­дзе­на менш за су­ткі, ура­зіў бу­даў­ніц­твам, якое вя­дзец­ца асаб­лі­ва ва ўсход­няй яго част­цы. Ка­му­ні­ка­цыі вы­ве­дзе­ны вон­кі, і та­му го­рад на Шпрэе на­гад­вае бу­даў­ні­чую пля­цоў­ку, хоць і вель­мі аку­рат­ную. Са­мы га­лоў­ны для бы­лых са­вец­кіх лю­дзей сім­вал — рэйх­стаг — хоць і не за­кры­ты для на­вед­ван­ня, але ўва­ход у яго аб­ме­жа­ва­ны і па­тра­буе па­пя­рэд­няй за­мо­вы. Пра­чы­таць тыя са­мыя над­пі­сы, якія свед­чаць пра пе­ра­мо­гу на­шых прод­каў у Вя­лі­кай Ай­чын­най, нам не да­вя­ло­ся. На­ша рус­кая па па­хо­джан­ні эк­скур­са­вод, якая сваё бліс­ку­чае па­чуц­цё гу­ма­ру пад­трым­лі­вае за кошт ста­сун­каў з бы­лы­мі су­ай­чын­ні­ка­мі, ад­зна­чы­ла, што за­на­та­ва­ныя на ка­ме­ні вы­ра­зы ўнут­ры бу­дын­ка-сім­ва­ла да­лё­ка не заў­сё­ды мож­на вы­маў­ляць пры дзе­цях. На­шы прод­кі шчы­ра вы­каз­ва­лі эмо­цыі — пі­са­лі воб­раз­на пра тое, што ад­чу­ва­лі.

Бер­лін­скую сця­ну мы па­ба­чы­лі… пад ко­ла­мі свай­го аў­то­бу­са. Ён не­каль­кі ра­зоў пе­ра­ся­каў вы­кла­дзе­ную бру­кам у ас­фаль­це сім­ва­ліч­ную па­ла­су, якая не­ка­лі на­жы­вую пра­рэ­за­ла го­рад і на­род. Да­во­лі не­ча­ка­на бы­ло тут жа, на зліц­ці дзвюх час­так Бер­лі­на, па­ба­чыць вя­ліз­ную ад­кры­тую штуч­ную снеж­ную гор­ку для ка­тан­ня.

Імя зло­га ге­нія XX ста­год­дзя тут імк­нуц­ца на­ват не ка­заць услых без пад­ста­вы, а вось «жа­лез­на­га канц­ле­ра і хіт­рую лі­су» Біс­мар­ка ўспа­мі­на­юць з го­на­рам. Да­рэ­чы, не­каль­кі ра­зоў эк­скур­са­вод пад­крэс­лі­ла, што апош­нім ча­сам знач­на зні­зі­лі­ся пры­быт­кі жы­ха­роў кра­і­ны «і кож­ны сё­мы апы­нуў­ся за ры­сай бед­нас­ці». Праў­да, у ліч­бах яна тую ры­су так і не вы­зна­чы­ла, коль­кі мы яе ні пы­та­лі. Пра па­ра­док­сы са­цы­яль­най ме­ды­цы­ны пры на­яў­нас­ці стра­хоў­кі ада­зва­ла­ся ад­на­знач­на: «Са­цы­яль­на — гэ­та не зна­чыць, што ця­бе бу­дуць доб­ра ля­чыць». Але ж за­пэў­ні­ла, што ка­лі мяс­цо­ва­му гра­ма­дзя­ні­ну Гер­ма­ніі без вы­зна­ча­на­га мес­ца жы­хар­ства спат­рэ­біц­ца апе­ра­цыя на сэр­цы, яе яму зро­бяць — пас­ля ча­го вер­нуць на тую ж лаў­ку ў пар­ку, дзе ён ля­жаў да­гэ­туль.

17-16

Між ін­шым, тыя ж бес­пра­цоў­ныя ма­юць пра­ва бяс­плат­на на­вед­ваць му­зеі і вы­ста­вач­ныя за­лы — каб па­вы­шаць свой куль­тур­ны ўзро­вень і на­тхняц­ца вы­со­кім мас­тац­твам. Уво­гу­ле, у гэ­тай га­лі­не ва ўсіх кра­і­нах Еў­ра­са­ю­за яшчэ шмат роз­ных бо­ну­саў для мо­ла­дзі, па­жы­лых і ін­ва­лі­даў. І ўсе гэ­ты­мі маг­чы­мас­ця­мі ка­рыс­та­юц­ца вель­мі ак­тыў­на. Больш за тое — у вя­лі­кіх му­зе­ях, та­кіх, як Луўр, пра­ду­гле­джа­на спе­цы­яль­нае не­вя­лі­кае па­мяш­кан­не і сто­лік, каб бы­ло зруч­на спа­ві­ваць дзі­ця. І та­му зу­сім ні­ко­га не здзіў­ляе, ка­лі ма­ці з не­маў­лят­кам на ру­ках ці ў ваз­ку гу­ляе па вы­ста­вач­ных за­лах.

Пры­нам­сі, ёсць і та­кая ака­ліч­насць. У бы­лым па­ла­цы фран­цуз­скіх ка­ра­лёў на­тоўп аба­вяз­ко­ва вы­не­се вас да Джа­кон­ды і вы, вя­до­ма ж, па­спра­бу­е­це сфа­та­гра­фа­ваць ся­бе на фо­не шэ­дэў­ра. Звяр­ні­це ўва­гу так­са­ма і на не­ма­лень­ка­га па­ме­ру чор­на-чыр­во­ныя ма­люн­кі з абод­вух ба­коў ад су­свет­на вя­до­май кар­ці­ны. Яны за­ўваж­на па­пя­рэдж­ва­юць аб не­бяс­пе­цы маг­чы­ма­га кра­дзя­жу: «Са­чы­це за сва­і­мі сум­ка­мі і кі­шэ­ня­мі, ка­лі фа­та­гра­фу­е­це!». Ві­даць, ма­юць ра­цыю. У нас, на шчас­це, абы­шло­ся без сум­ных ін­цы­дэн­таў.

Да­рэ­чы, рас­пра­на­цца ў Луў­ры зу­сім не­аба­вяз­ко­ва, а фа­та­гра­фа­ваць мож­на ўсё, што вам па­да­ба­ец­ца. У ін­шых му­зе­ях, між тым, ёсць пэў­ныя аб­ме­жа­ван­ні. У га­ле­рэі д'Ар­сэ (Musee d'Orsay), дзе са­бра­на вя­ліз­ная ка­лек­цыя тво­раў ім­прэ­сі­я­ніс­таў, фа­та­гра­фа­ваць за­ба­ро­не­на ўво­гу­ле, у ін­шых му­зе­ях — мож­на толь­кі без ус­пыш­кі. Ідэа­гра­фіч­най ін­фар­ма­цыі паў­сюль да­стат­ко­ва — ка­лі мо­вы не ве­да­е­це, са­чы­це за ма­люн­ка­мі на дзвя­рах.

Куль­ту­ру вам пра­па­ну­юць не толь­кі па­ба­чыць, але і на­быць — на лю­бы густ і кошт. Кра­мы з мас­тац­кі­мі аль­бо­ма­мі, сум­ка­мі, куб­ка­мі, алоў­ка­мі, упры­га­жэн­ня­мі і, без­умоў­на, маг­ні­ці­ка­мі ў асар­ты­мен­це ёсць у кож­най уста­но­ве. Та­кім чы­нам вы аба­вяз­ко­ва спа­ку­сі­це­ся на Мо­ну Лі­зу, якая бу­дзе по­тым за­гад­ка­ва і з да­ко­рам на­зі­раць з ха­ла­дзіль­ні­ка за ва­шым хар­ча­ван­нем.

17-17

Вы­бар дро­бя­зяў на па­да­рун­кі эка­ном-кла­са пра­па­ну­юць і ма­ла­дыя цем­на­ску­рыя хлоп­цы — на ўсіх рас­паў­сю­джа­ных ту­рыс­тыч­ных марш­ру­тах, асаб­лі­ва ў Фран­цыі. Яны кі­да­юц­ца на дзве­ры аў­то­бу­са, як на амб­ра­зу­ру, пра­цяг­ва­ю­чы да вас чор­ныя ру­кі з на­ні­за­ны­мі на дрот ма­лень­кі­мі Эй­фе­ле­вы­мі ве­жа­мі і кры­чаць: «Бра­та­ны, ха­ля­ва за 5 еў­ра!» Па­мя­таю, ка­лісь­ці з та­кім жа эн­ту­зі­яз­мам на­кід­ва­лі­ся на па­са­жы­раў цяг­ні­коў пра­даў­цы ца­цак у Жло­бі­не. Між тым, за вы­зна­ча­ную су­му вам мо­гуць пра­даць і ад­ну ве­жач­ку-бі­руль­ку, і дзе­сяць. Як пой­дзе ган­даль, дзе пра­цэс важ­ней за вы­нік.

Па­коль­кі ў цэнт­ры вя­ліз­на­га го­ра­да аб­ме­жа­ва­ны мес­цы для ста­ян­кі аў­то­бу­саў, ха­дзіць прый­шло­ся да­во­лі мно­га, за­ўва­жа­ю­чы па да­ро­зе не толь­кі гіс­та­рыч­ныя сла­ву­тас­ці, але і ад­мет­нас­ці звы­чай­на­га жыц­ця, у тым лі­ку тых, ка­го яшчэ га­доў 20 та­му на­ўрад ці мож­на бы­ло на­зваць са­праўд­ны­мі фран­цу­за­мі. Дык вось, шлях да Луў­ра праз гра­мад­скі парк Цю­іль­ры (le jardіn des Tuіlerіes) прак­тыч­на на­вод­не­ны пра­даў­ца­мі ўся­го та­го, што міль­га­ціць, ззяе, пры­ваб­лі­вае, а по­тым вы­кі­да­ец­ца як не­па­трэб­нае. Для са­мых гас­па­дар­лі­вых — хуст­кі ці ка­пя­лю­шы­кі з ад­па­вед­най сім­во­лі­кай. (А як жа вы по­тым ус­пом­ні­це, што бы­лі ў Па­ры­жы, ка­лі не кі­не­це по­зірк на су­мніў­най якас­ці рэч?)

Про­даж ідзе не­па­срэд­на з зям­лі. Па­мя­таю, у па­чат­ку 1990‑х так ганд­ля­ва­лі ў Го­ме­лі са­лам і каў­ба­сой жы­ха­ры Укра­і­ны, якія за­раб­ля­лі на роз­ні­цы ў цэ­нах. Між тым, час ад ча­су, як і ў нас, іх там га­ня­юць па­лі­цэй­скія. Так што лёг­кім жыц­цё но­вых фран­цу­заў ні­як не на­за­веш.

А вось ка­та­ліц­кае Рас­тво ў Па­ры­жы вы­клі­ка­ла ў мя­не вель­мі су­праць­лег­лыя па­чуц­ці. Але ж пра гэ­та рас­ка­жу асоб­на — у на­ступ­ным ма­тэ­ры­я­ле.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ.

Фо­та аў­та­ра.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.