Вы тут

Яно было, «ад­но акно»?


Спе­цы­я­ліс­ты ўпраў­лен­ня ар­хі­тэк­ту­ры і го­ра­да­бу­даў­ніц­тва Го­мель­ска­га гар­вы­кан­ка­ма пры­му­ша­юць збі­раць ліш­нія да­вед­кі і пе­ра­кла­да­юць свае аба­вяз­кі на гра­ма­дзян. Пра­ве­дзе­ная ка­мі­тэ­там Дзярж­кант­ро­лю Го­мель­скай воб­лас­ці пра­вер­ка па­ка­за­ла, што ня­свое­ча­со­ва вы­кон­ва­юц­ца прак­тыч­на ўсе пра­цэ­ду­ры.

У мно­гіх вы­пад­ках час на раз­гляд за­яў пе­ра­вы­шае вы­зна­ча­ныя тэр­мі­ны больш чым на 200 дзён. Пры тым, што тэр­мін ажыц­цяў­лен­ня са­міх пра­цэ­дур скла­дае не больш за 30 дзён. Са­ста­рэ­ла і тая ін­фар­ма­цыя для гра­ма­дзян, якая зна­хо­дзіц­ца на ад­па­вед­ных стэн­дах. Ва ўпраў­лен­ні ар­хі­тэк­ту­ры і го­ра­да­бу­даў­ніц­тва скла­ла­ся не­га­тыў­ная прак­ты­ка збо­ру за­яў­ні­ка­мі да­ку­мен­таў і звес­так, якія па­він­ны за­пыт­вац­ца кі­раў­ніц­твам са­ма­стой­на, а так­са­ма па­тра­ба­ван­не да­ку­мен­таў, не пра­ду­гле­джа­ных за­ка­на­даў­ствам для ажыц­цяў­лен­ня ад­мі­ніст­ра­цый­ных пра­цэ­дур, ад­зна­чы­лі ў прэс-служ­бе Ка­мі­тэ­та дзярж­кант­ро­лю.

На­прык­лад, па ад­мі­ніст­ра­цый­най пра­цэ­ду­ры «Вы­да­ча да­зволь­най да­ку­мен­та­цыі на пра­ек­та­ван­не, уз­вя­дзен­не, рэ­кан­струк­цыю, рэ­стаў­ра­цыю, ка­пі­таль­ны ра­монт, доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­не аб'­ек­та, знос» з за­яў­ні­каў не­аб­грун­та­ва­на па­тра­бу­юць: ко­піі да­ку­мен­таў на зя­мель­ны ўчас­так і на аб'­ект не­ру­хо­май ма­ё­мас­ці, да­га­вор арэн­ды ка­пі­таль­на­га бу­дын­ка (іза­ля­ва­на­га па­мяш­кан­ня), за­клю­чэн­не на пра­ек­та­ван­не аб'­ек­та, вы­да­дзе­нае Га­рад­скім цэнт­рам гі­гі­е­ны і эпі­дэ­мі­я­ло­гіі, пе­ра­лік ві­даў ра­бот на ста­дыі пра­ек­та­ван­ня, схе­му зна­хо­джан­ня аб'­ек­та ў маш­та­бе 1:500, эс­кіз аб'­ек­та, які пра­ек­ту­ец­ца, рэ­кан­стру­ю­ец­ца, ма­дэр­ні­зу­ец­ца.

І гэ­та ў той час, ка­лі, у ад­па­вед­нас­ці з адзі­ным пе­ра­лі­кам ад­мі­ніст­ра­цый­ных пра­цэ­дур, якія здзяйс­ня­юц­ца дзяр­жаў­ны­мі ор­га­на­мі і ін­шы­мі ар­га­ні­за­цы­я­мі ў да­чы­нен­ні да юры­дыч­ных асоб і ін­ды­ві­ду­аль­ных прад­пры­маль­ні­каў, за­цвер­джа­ным па­ста­но­вай Са­ве­та Мі­ніст­раў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь ад 17.02.2012 № 156, для ажыц­цяў­лен­ня та­кой пра­цэ­ду­ры за­яў­ні­ку не­аб­ход­на прад­ста­віць толь­кі за­яву; да­ку­мент, які па­цвяр­джае дзяр­жаў­ную рэ­гіст­ра­цыю юры­дыч­най асо­бы ці ін­ды­ві­ду­аль­на­га прад­пры­маль­ні­ка, і да­ку­мент, што па­цвяр­джае ўня­сен­не пла­ты.

Кант­ра­лё­ры вы­яві­лі вы­пад­кі і ка­лі за дзярж­рэ­гіст­ра­цыю са­ма­воль­ных па­бу­доў з гра­ма­дзян не­аб­грун­та­ва­на ўзя­лі 16,7 млн руб­лёў. Ця­пер раз­гля­да­ец­ца пы­тан­не пра пры­цяг­нен­не ві­на­ва­тых да ад­мі­ніст­ра­цый­най ад­каз­нас­ці.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.