Вы тут

Трансляцыю Алімпіяды ў Сочы будуць весці тры беларускія тэлеканалы


Трансляцыю ХXII зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года ў Сочы будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1», "Беларусь 2» і "Беларусь 5», паведамляе Белтэлерадыёкампанія.

"Беларусь 1» пакажа ўрачыстую цырымонію адкрыцця і закрыцця Алімпійскіх гульняў і фінал хакейнага турніру. Таксама штодня, з 7 лютага, на тэлеканале будуць выходзіць "Дзённікі Алімпіяды".

Тэлеканал "Беларусь 2» пакажа ўсе спаборніцтвы з удзелам беларускіх спартсменаў, а таксама самыя важныя хакейныя матчы і самыя відовішчныя спаборніцтвы Алімпіяды. Рэпартажы, якія праходзяць адначасова, будуць весціся ў рэжыме пераклічкі.

На "Беларусь 5» будуць весціся прамыя трансляцыі па розных відах спорту. Штодня тут будзе выходзіць праект "Алімпіяда: Вынікі дня".

Каменціраваць Алімпійскія гульні будуць Уладзімір Навіцкі, Павел Баранаў, Аляксандр Казюкевіч, Сяргей Мацкевіч, Аляксандр Дзмітрыеў і Аляксандр Цвячкоўскі.

Нагадаем, ХXII зімовыя Алімпійскія гульні 2014 года ў Сочы пройдуць з 7 па 23 лютага.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.